Открыто голосование на лучшее стихотворение в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда»

Источник материала:  
>

Открыто голосование на лучшее стихотворение в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда»Дорогие друзья!

Напоминаем, что редакция газеты «Полесская правда» совместно с районной организацией РОО «Белая Русь» в прошлом году провела творческий конкурс к Году малой родины. Лучшие работы, отобранные редколлегией редакции, были представлены в номинациях «Эссе», «Стихотворение» и «Фотография». По итогам онлайн-голосования были определены победители конкурса, которых чествовали на творческой встрече в редакции газеты. 

Было решено продолжить конкурс, посвященный Году малой родины! Благодарим тех, кто порадовал нас своим творчеством, а также приглашаем всех желающих поучаствовать в подведении итогов конкурса. Предлагаем вам оставить свой голос за лучшего, на ваш взгляд, автора снимка.

Спешите! Голосование продлится до 8.00 27 сентября.

Работа победителя будет опубликована в одном из ближайших номеров газеты «Полесская правда». Авторов лучших творений во всех трех номинациях наградят ценными подарками от районной организации РОО «Белая Русь».

Оставьте также свой голос за одного из участников конкурса
в номинациях «Эссе» (здесь)  и «Фотография» (здесь)


Ганна Бажко

МАЛАЯ РАДЗІМА

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век
Мая маленькая радзіма,
Дзе свет убачыў чалавек.

Заўсёды самая любімая,
Мая найлепшая зямля
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй – нідзе няма.

Яе любоўю я сагрэтая,
Тут адчуваю я спакой.
Сюды вяртаюся шчаслівая
Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую Жэня ўсхваляла
У шчырых тых радках сваіх.


Наталля Паўлавец

ВЯСКОВАЯ

Вясковая. І сэрцам, і душою.
Мне да спадобы моц дубоў,
І бэзу квецень, лозы над вадою,
І вабіць сэрца велічнасць лясоў.

Люблю глядзець, як жыта каласуе
І як камбайны смела ў поле ідуць.
Я пульс маёй малой радзімы чую,
І пчолы каля вулляў там гудуць.

З дзяцінства вершы добрыя чытала,
Як шло на вёсцы спраўнае жыццё.
Малой радзімы сілы аддавала,
Дзе з Ясельдай маёй душы зліццё.

Вясковая. Я і душой, і сэрцам…
І вабіць свет вясковых таямніц.
Люблю ля Ясельды я басанож прабегчы,
І льецца верш пад сполах бліскавіц.

 


Анатоль Козіч

КАБ КРЫЛЫ БЕЛЫЯ НА ПЛЕЧЫ

Каб крылы белыя на плечы
І хто сказаў: ляці, шукай,
Ці побач, ці ў такой далечы…
А я б абраў свой родны край.

Свой родны край, такі пяшчотны,
Такі ласкавы, дарагі.
Той далягляд, крыху журботны
І мілай рэчкі берагі.

Палёў, лясоў, балот напевы,
Глыбінь азёрнай даўніны.
Нібыта продкаў сказы-спевы
Тут паўстаюць сярод вясны.

Той мілы край, дзе нарадзіўся,
Дзе свет пабачыў і прастор.
Міжволі сэрцам палюбіўся.
Чужое нешта – за дакор.

За чымсці нечым не ганюся,
Бо шчасце побач, гэта знай.
Я нарадзіўся ў Беларусі
І гэта мой адзіны край!


Святлана Лёля

ПАЛЕССЕ – ВЕЧНАЯ ЛЮБОЎ

Над ракой туманнай, на глухім узлессі,
З пацалункам першых прамянёў,
Пачынаецца маё Палессе –
Дзіўны край легендаў і буслоў.

Тут і птушак спеў да сэрца саладзейшы,
А прырода – маляўнічы рай.
Бог прайшоўся па балотах пешшу
І пакінуў людзям ураджай:

Тут красуе сад вялікі – свет чароўны,
Вабіць глуш лясоў і смак хлябоў,
Веліч купалоў святынь духоўных.
Край Палессе – вечная любоў.

Прыгажосцю той ніколі не напіцца –
Кожны раз трапляеш у палон.
Шчасце – на Палессі нарадзіцца,
Слухаць калакольны перазвон.

Па прасторах вольных, ад часоў далёкіх,
Песня таямнічая гучыць.
Быццам абяцалі нам прарокі:
Шчасце – на Палессі жыць.


 

Адзначце лепшага, на ваш погляд, аўтара верша

Просмотреть результаты

Открыто голосование на лучшее стихотворение в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда» Загрузка ...

 

Понравилась статья? Поделитесь с друзьями!

Comments are closed.

Яндекс.Метрика