З 1 па 10 верасня праходзіць рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі”
05.09.2019
—
Новости Общества
«Адзіны дзень бяспекі»
З 1 па 10 верасня праходзіць рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі”
Паўтараем правілы бяспекі
У апошняй дэкадзе жніўня ў аддзеле тавараў для дзяцей шумілінскага універмага праходзіў першы этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”. Мэта акцыі – абучэнне дарослых і дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці.
З дапамогай нязвыклых для гандлёвай сеткі тавараў – вогнетушыцеля, аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – арганізатары акцыі звярталі ўвагу дарослых і дзяцей на праблему дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за таго, што малых пакінулі без нагляду.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і БРСМ праводзілі з наведвальнікамі магазіна розныя конкурсы, гульні, віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Такім чынам удзельнікі мерапрыемстваў змаглі даведацца, як правільна дзейнічаць пры пажарах у гандлёвых цэнтрах, азнаёміцца з мабільным дадаткам “МНС: Дапамога побач” і ўстанавіць яго сабе на мабільны тэлефон. Было наладжана і проматэсціраванне ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Правядзі час з карысцю!”, галоўная мэта якой – прыцягнуць увагу бацькоў да неабходнасці вучыць сваіх дзяцей правілам бяспекі. Вельмі важна выхоўваць у малых звычку быць асцярожнымі ў абыходжанні з агнём.
Канешне ж, ніводны госць інтэрактыўнай пляцоўкі не застаўся без падарункаў ад супрацоўнікаў РАНС. Буклеты будуць нагадваць ім дома пра тое, што правілы бяспекі трэба ведаць і выконваць, каб захаваць не толькі сваё жыццё і здароўе, але і сваіх блізкіх.
Алена КАРПУШЭНКА.
Фота Ларысы ЗАЙЦАВАЙ.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2019 г.