Грамадскія арганізацыі Кіраўшчыны прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу!»

Источник материала:  

Грамадскія арганізацыі Кіраўшчыны прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу!»

Падарункі Наталлі Бескаравайнай і яе дзецям уручаюць старшыні раённых арганізацый РГА “Белая Русь” — Васіль Маркевіч, ГА “Беларускі фонд міру” — Вольга Гаршкова і член прэзідыўма названай грамадскай арганізацыі Наталля Траццякова.

Для раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі фонд міру”, якія ўзначальваюць Васіль Маркевіч і Вольга Гаршкова, дабрачыннасць — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці. У гэтыя перадвераснёўскія дні ўвага грамадскасці скіравана на падрыхтоўку да школы: пачатак новага навучальнага года павінен стаць святам для кожнага дзіцяці! І раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі фонд міру” не засталіся ў баку, а прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу!”.

Як вядома, найлепшая дапамога — адрасная. Аб’ектам матэрыяльнай падтрымкі раённых грамадскіх арганізацый стала мнагадзетная сям’я Бескаравайных з аг.Мышкавічы.
У сям’і трое школьнікаў. Сёлета Вераніка, Яўгенія і Анастасія ідуць у 3, 5 і 7 класы адпаведна. Зразумела, належным чынам падрыхтаваць рабят да школы, сабраць усё неабходнае для сям’і вымушаных перасяленцаў з Данецкай вобласці — справа клопатная. І аказаная матэрыяльная дапамога ў выглядзе школьных прылад, адзення была вельмі дарэчы.

Вось ужо год, як сям’я Наталлі Бескаравайнай жыве ў Мышкавічах. Муж працуе ў рыбнай гаспадарцы сельгаставарыства. Сама жанчына спачатку ўладкавалася поварам у санаторый імя К.П.Арлоўскага, а зараз пераводзіцца ў цяплічную гаспадарку. Тут, лічыць яна, заробкі большыя, а сям’я мае намер набыць уласны дом. Балазе, у Мышкавічах вось ужо пяты год жыве сям’я сястры Наталлі Сяргееўны, тут вырашылі асесці і Бескаравайныя. Падабаецца ім у Беларусі, дзе жывуць працавітыя добразычлівыя людзі, дзе створаны ўсе умовы для плённай працы і шчаслівага мірнага жыцця!

Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА. 

←Ко дню работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика