В Кореличском районе 219 многодетных семей получат материальную помощь для подготовки детей к школе

Источник материала:  

У Карэліцкім раёне матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы з раённага бюджэту атрымаюць 219 шматдзетных сем’яў, а таксама двое выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі райвыканкама.

В Кореличском районе 219 многодетных семей получат материальную помощь для подготовки детей к школе

У Карэліцкім раёне пражывае 219 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 439 дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Па традыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу» такім сем’ям аказваюць матэрыяльную дапамогу для таго, каб падрыхтаваць школьнікаў да новага навучальнага года. Акрамя грашовых выплат, дзецям перадаюць канцылярскія і іншыя неабходныя для вучобы тавары.

Бюджэтныя сродкі для правядзення акцыі прадугледжвае ўпраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама, таксама да яе падключаюцца спонсары — прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі. Так, з мясцовага бюджэту выдзелена 22 750 рублёў. Усяго ў Карэліцкім раёне ў гэтым навучальным годзе за парты сядуць 1660 школьнікаў, з іх 158 першакласнікаў.

 

Іна ЛЕЙКА

←Экс-начальнику чечерского угрозыска дали 9 лет усиленного режима за мошенничество и не только

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика