Саламяная творчасць

Источник материала:  

Саламяная творчасць

Саламяная творчасць

11 жніўня ў в. Сямігосцічы адбудзецца раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”.

Па традыцыі ў рамках святкавання сярод сельскіх гаспадарак праводзіцца конкурс саламяных скульптур.

У сераду раніцай ля кампазіцыі КУВП “Манькавічы” мы засталі старшыню прафкама прадпрыемства, начальніка вытворчага участка № 3 Леаніда Гуднага і Міхаіла Пацёмкіна, загадчыка рамонтных майстэрань № 3, якія наносілі апошнія штрыхі на сваім творы – млыне.

А за аграгарадком Белавуша сваю кампазіцыю размясціў КСУП “Відзіборскі” — тут паважна рассеўся мядзведзь з бочкай мёду.

Што яшчэ цікавага зроблена на тэрыторыі раёна – убачым у раённай газеце “Навіны Палесся”, якая неўзабаве апублікуе вынікі конкурсу і назаве лепшых “саламяных скульптараў”.

Фота Галіны ГАШЧУК  

←Много нового и полезного…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика