Обольскому керамическому заводу – 90 лет. Немного истории
06.08.2019
—
Новости Общества
Ад цаглянага завода № 37 да ОКЗ
Чаму менавіта ў Обалі было вырашана будаваць керамічны завод? Адказ на пытанне просты: у гэтых мясцінах знайшлі багатыя залежы гліны, якой бы хапіла на некалькі соцень гадоў.
У 1929 годзе пачалі закладваць фундамент будучага завода. Спачатку гэта была арцель па сушцы цэглы, і работы праводзіліся толькі ў цёплы сезон. Згодна з архіўнымі звесткамі, будавалася прадпрыемства да 1931 года. Першапачаткова мела назву Обальскі цагляны завод № 37. Першым дырэктарам прадпрыемства быў ура-джэнец Ушацкага раёна Заруба Пётр Савасцеевіч. У кнізе “Памяць. Шумілінскі раён” адзначаецца, што на прадпрыемстве ў 1937 годзе працавалі 54 чалавекі. За год выраблялася 4 мільёны штук цэглы. Гэта нямала, улічваючы той факт, што ўвесь тэхналагічны працэс выконваўся ўручную. Уся перапрацоўка сыравіны зводзілася да глінамяшалкі. Спачатку яе ў рух прыводзілі коні, пазней – лакаматыў. Гліну здабывалі ўручную рыдлёўкамі, прывозілі на конях, вытоптвалі нагамі і завозілі ў цэх. Тут зноў уручную вымешвалі, падавалі па транспарцёры ў глінамяшалку. З яе кожны рабочы-фармоўшчык набіраў сабе гліну і фармаваў адразу па дзве цагліны. На працягу сутак сырэц праходзіў стадыю прасушвання, даспяваў, а затым на конскіх калёсах вывозіўся на пляцоўку. Каб пазбегнуць прамых сонечных промняў, цэглу зверху пасыпалі пяском. Праз некалькі дзён прадукцыю выкладвалі на спецыяльныя паліцы, дзе яна высыхала поўнасцю, там і захоўвалася...
Поўнасцю тэкст чытайце ў №61.