Дошка гонару

Источник материала:  

Дошка гонару

Па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Столінскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 5 жніўня заносяцца:
СУП «Рубельскі» (дырэктар Ляшкевіч Аляксандр Іванавіч), дзе ўбрана 100 працэнтаў агульных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 52,6 цэнтнера з гектара.

КАМБАЙНЕРЫ
Шуканаў Уладзімір Паўлавіч і Багатка Дзмітрый Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-670” убралі 360 га і намалацілі 1764,6 тоны збожжа;
Свірскі Леанід Уладзіміравіч і Леська Рыгор Арсенцьевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-460” убралі 391,9 га і намалацілі 1732,6 тоны збожжа;
Пацукевіч Міхаіл Мікалаевіч і Шуркала Анатоль Васільевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Джон-Дзір 96401” убралі 390,3 га і намалацілі 1448 тон збожжа.

ВАДЗІЦЕЛІ
Багатка Віктар Віктаравіч з КСУП “Відзіборскі”, які на МАЗ-551605 перавёз 2053 тоны збожжа;
Багатка Дзмітрый Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, які на МАЗ-551605 перавёз 1764,6 тоны збожжа;
Леська Рыгор Арсенцьевіч з СВК “Фядорскі”, які на МАЗ-551605 перавёз 1696,6 тоны збожжа.

МАЛАДЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ
Яхнавец Дзмітрый Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 1155 тон збожжа.

АПЕРАТАРЫ НА СУШЦЫ, ДАПРАЦОЎЦЫ ЗБОЖЖА
Лузько Рыгор Рыгоравіч і Савецкі Яўген Сцяпанавіч з СВК “Фядорскі”, якія на КЗСВ-40 перапрацавалі 6338,8 тоны збожжа;
Наздрын-Платніцкі Уладзімір Уладзіміравіч і Бараноўскі Сяргей Іванавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на ЗСК-30 перапрацавалі 3919,2 тоны збожжа.

←Поспех любіць працу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика