I Форум регионов Беларуси и Узбекистана проходит в Минске

Источник материала:  
I Форум регионов Беларуси и Узбекистана проходит в МинскеI Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана
I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адкрыўся ўчора ў Мінску з правядзення тэматычных секцый.
Праграмай форуму прадугледжаны тры секцыі: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах.
Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца сёння, 30 ліпеня, стане супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін. Чакаецца, што на пляцоўках форуму будуць падпісаны каля 15 міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты. Госці і ўдзельнікі форуму змогуць азнаёміцца з выстаўкай-кірмашом узбекскіх тавараў. Тэматычныя выстаўкі будуць працаваць і на секцыях.
Акрамя таго, у дні форуму ў Мінску адкрыюць помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін.
Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліць першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці. Форум прымеркаваны да афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.
Надрукавана ў № 59.
←Областной Комитет госконтроля подвёл итоги полугодия: в отдельных случаях обращения граждан были обоснованными

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика