На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

Источник материала:  

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі
У аграгарадку Місявічы кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі. У нядзелю тут адбылося традыцыйнае брэндавае мерапрыемства.

Уладароў тайн Сусвету трэба шукаць не ў сакрэтных звышсучасных лабараторыях, а ў маленькіх і аддаленых ад шумных магістралей нашых вёсках, лічаць арганізатары свята. Менавіта тут у некаторых хатах, расчыніўшы куфар, можна знайсці “сведкаў” даўніны. Літары і формулы, генетыка зямлі і роду — на ільняных палотнах, у арнаментах ручнікоў. 

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

Самыя першыя веды пра дыялог чалавека з прыродай нашы продкі пачалі пакідаць на тканінах не менш за пяць-сем тысячагоддзяў таму. Знакі родавай памяці беларускія прашчуры перадавалі нашчадкам мовай геаметрычных фігур. Квадрат ці ромб — знак зямлі, хлебнага поля. Звычайны крыж — знак агню. Лінія-хваля — вада.

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

— Ручнік і вышыванка суправаджалі любую падзею ў жыцці чалавека: ад нараджэння да смерці, — распавяла падчас прэзентацыі ручнікоў з Больцішак, Доцішак, Гірак, Місявіч і іншых населеных пунктаў вядучая мерапрыемства. — Нараджалася немаўлятка, і маці вышывала на сваім фартушку сонейка ці палосачку — па колькасці такіх фігурак людзі без усялякіх тлумачэнняў бачылі і разумелі, наколькі шматдзетная гэтая жанчына. Наступаў шлюб — на парозе дома маладых сустракалі з хлебам на ручніку, які быў вышыты абавязкова чырвоным колерам — сімвалам жыцця. Пасля вяселля свякроў адзявала нявестцы фартушок, а на ім — узоры менавіта іх сям’і. Так абазначалася, што дзяўчына пераходзіць ва ўладаранне іншых традыцый, другога роду. І на смерць, калі чалавек у вёсцы паміраў, на крайнюю шыбу вывешвалі беласнежны ручнік. Так суседзі здагадваліся: у гэты дом прыйшла бяда і трэба ісці дапамагаць адправіць чалавека ў апошні шлях. Труну ў яму таксама апускалі на доўгім ручніку. Ён быў чыста белы, але краі, за якія трымаліся мужчыны, былі з чырвонымі ўзорамі — нібыта абаранялі жывых ад улады смерці.

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

Усё гэта павінны хаця б ведаць наступныя пакаленні. І моладзь па-свойму зараз трактуе моду на вышыванкі. Авангардныя касцюмы з выкарыстаннем ручнікоў зацікавілі не адну місявіцкую модніцу. А бабулі пахвалілі гучнымі апладысментамі такі арыгінальны падыход унучак.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай працаўнікоў сферы культуры, аматараў музычнай творчасці Воранаўшчыны і суседзяў з Іўя. І вяскоўцы не прамінулі выкарыстаць выхадны дзень і цудоўную кампанію, каб патанцаваць. Дзятва ж, як заўжды, гарэзавала на батутах і ласавалася салодкім попкорнам.

Галіна Шлемпа.

Фота аўтара.

На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі
На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі
На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі
На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі На Воранаўшчыне кола сяброўства стварылі шматлікія саматканыя ручнікі

←Дети-сироты из Беларуси предложили ООН реализовать сразу 6 новых проектов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика