Семья — семье. Каждый из нас может стать участником благотворительной акции

Источник материала:  

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна з 22 ліпеня па 15 верасня праводзіць дабрачынную акцыю «Сям’я — сям’і».

Семья — семье. Каждый из нас может стать участником благотворительной акции

Акцыя праводзіцца для аказання дапамогі сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Прыняць удзел у ёй могуць тыя, хто хоча аказаць падтрымку: дапамагчы школьным адзеннем, абуткам, канцылярскімі прыладамі. Удзельнікам акцыі трэба звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна, дзе ім назавуць канкрэтную сям’ю, якая
мае патрэбу ў дапамозе.

Такім чынам, акцыя носіць адрасны характар — дабрачынцы асабіста ўручаць сям’і свае падарункі.
Просім грамадзян, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, якія маюць магчымасць аказаць дапамогу сем’ям, звяртацца па тэлефонах: 3-11-27, 7-03-74.

Праявіце дабро і міласэрнасць!

 

Алена УЦІНА,
загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

←Модельер Ирина Искрицкая едет в Милан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика