Спортивное событие года. Жители Кореличчины продолжают делится впечатлениями о II Европейских играх в Минске

Источник материала:  

Яскрава, маштабна і атмасферна – менавіта так можна апісаць падзею, якая апошнім часам займае большасць інфармацыйнай прасторы Беларусі. Еўрапейскія гульні збіраюць сяброў, калег, аднадумцаў і нават тых, хто да гэтай пары не лічыў сябе аматарам спорту. Грандыёзнае свята, якое аб’ядноўвае людзей і дае магчымасць ганарыцца талентамі краіны, працягваецца. Не мінаюць спаборніцтвы і жыхары Карэліцкага раёна, якія з задавальненнем едуць за ўражаннямі, а потым дзеляцца імі з чытачамі раённай газеты “Полымя”.

Спортивное событие года. Жители Кореличчины продолжают делится впечатлениями о II Европейских играх в Минске

Што здзівіла карэліччан на гэты раз?

Іна САНЧУК,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама:

– Мы ездзілі дваццаць шостага чэрвеня на спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ, якія адбывалі ў Цэнтры падрыхтоўцы па вяслярных відах спорту, што ў Заслаўлі. Выбар прыпаў менавіта на гэты від спорту таму, што ён добра развіты ў нашай краіне. Нягледзячы на тое, што мы знаходзіліся пад адкрытым сонцам, назіраць за тым, як па вадзе рухаецца зялёна-чырвоная байдарка з беларускімі спартсменамі, было неверагодна… Адразу адчуваеш вялікі гонар за родную краіну. Акрамя удзелу ў Еўрагульнях, мы з калегамі наведалі этнаграфічны комплекс “Млын”, які таксама пакінуў пасля сябе самыя добрыя ўражанні.

Спортивное событие года. Жители Кореличчины продолжают делится впечатлениями о II Европейских играх в Минске

Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі:

– На спаборніцтвах мы з вялікім энтузіязмам падбадзёрвалі нашых спартсменаў. Сказаць, што нам спадабалася – значыць, не сказаць нічога. Мы з калегамі на цэлы дзень акунуліся ў атмасферу святочнасці, гонару, пазітыву і прыгажосці. Безумоўна, тое, што гэта спартыўнае мерапрыемства праходзіць менавіта ў Беларусі, цудоўна! Дарэчы, мы скарысталіся магчымасцю і пабывалі ў этнакомплексе “Млын”, дзе ўбачылі хату завозніка, свіран і сапраўдную кузніцу. Экскурсавод вельмі добра расказаў нам пра маёмасць канца XIX – пачатка XX стагоддзя, чым яшчэ больш прыўзняў наш настрой ад паездкі.

Спортивное событие года. Жители Кореличчины продолжают делится впечатлениями о II Европейских играх в Минске

Раман МІХАЛЁЎ,
слесар па рамонце аўтамабіляў ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”:

– Мы трапілі на спаборніцтвы па пляжным футболе, якія адбываліся дваццаць пятага чэрвеня. Вядома, на такім маштабным мерапрыемстве я ўпершыню, таму вельмі яскрава адчуваўся азарт і інтарэс да гульняў. Хварэлі мы за расіян, бо беларусы выступалі крыху пазней, калі мы ўжо ад’язджалі дамоў. Дарэчы, цікава было б яшчэ паглядзець на бокс, бо асабіста мне гэты від спорту вельмі падабаецца. Але ў цэлым, я вельмі задаволены, што трапіў у эпіцэнтр Еўрапейскіх гульняў: будзе што расказаць сябрам і блізкім.

Спортивное событие года. Жители Кореличчины продолжают делится впечатлениями о II Европейских играх в Минске

Вікторыя КАСЦЮК
Фота ўдзельнікаў апытання

←Погода в Бресте в выходные: дождя не будет, но жара спадет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика