В гуще событий. Преподаватели Мирского государственного художественного профессионально-технического колледжа рассказали о своих эмоциях от II Европейских игр

Источник материала:  

Наўрад ці зараз можна знайсці падзею, якая па сваім маштабе перасягае ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску, за якімі сочыць уся краіна. Пахварэць за беларусаў, адчуць атмасферу свята і убачыць на свае вочы тое, аб чым гаворыць уся рэспубліка, вырашылі і жыхары нашага раёна. Дваццаць трэцяга чэрвеня гледачамі спаборніцтваў па боксе сталі выкладчыкі Мірскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

В гуще событий. Преподаватели Мирского государственного художественного профессионально-технического колледжа рассказали о своих эмоциях от II Европейских игр

З якімі ўражаннямі яны вярнуліся дамоў?..

Наталля АТЦЭЦКАЯ, майстар па вытворчаму навучанню УА “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж”:

– На спартыўных мерапрыемствах такога ўзроўню мне бываць яшчэ не прыходзілася. І ведаеце, спадабалася ўсё: праграма, абстаноўка, атмасфера. Паколькі ў нас з калегамі былі добрыя месцы, то назіраць за баксёрамі, у тым ліку за беларусамі – Мікалаем Шахам, Віктарам Чварковым, Галінай Бруевіч, Антанінай Аксёнавай і іншымі – было вельмі зручна. Нягледзячы на тое, што ў жыцці я не вельмі сачу за спортам, быць у эпіцэнтры Еўрапейскіх гульняў аказалася вельмі цікава. Дарэчы, калі б мне прапанавалі з’ездзіць у Мінск яшчэ раз, то сярод мноства спартыўных дысцыплін я б абрала баскетбол.

В гуще событий. Преподаватели Мирского государственного художественного профессионально-технического колледжа рассказали о своих эмоциях от II Европейских игр

Святлана ШВАЙКОЎСКАЯ, майстар па вытворчаму навучанню УА “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж”:

– Трэба адзначыць, што арганізацыя гульняў была на вышэйшым узроўні. Валанцёры спраўляліся са сваёй задачай на выдатна, паўсюль было чыста і прыгожа. Едучы на мужчынскі бокс, мы адначасова ўбачылі і жаночы, што таксама пакінула добрае ўражанне. Не сапсавала агульны настрой і спёка, бо ў памяшканні была даволі камфортная тэмпература. Хварэлі мы не толькі за беларусаў, але і за ўсіх удзельнікаў спаборніцтва, таму што бокс – тая дысцыпліна, у якой перажываеш абсалютна за кожнага.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота ўдзельнікаў апытання

←«Главное, хрен не покупайте». Как пенсионерка распорядится выигрышем в 100 тысяч рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика