«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск

Источник материала:  

«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск

Зялёныя насаджэнні радуюць вока і ўздымаюць настрой — з гэтым, думаецца, не будзе спрачацца ніводны з нас. Прыемна, што ў нашым раёне і, у прыватнасці, у самім Кіраўску павялічваецца колькасць добраўпарадкаваных тэрыторый, на якіх растуць дрэвы, дэкаратыўнае кустоўе і расцвітаюць кветкі.
Актыўную работу па добраўпарадкаванні і азеляненні райцэнтра праводзяць калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада.
Як паведаміла майстар УКП “Жылкамгас” Ганна Камінская, бягучай вясною толькі ўздоўж шашы па вул.Гагарына было высаджана 140 дрэў — бяроз, клёнаў і рабін. Тут жа з’явілася сёлета 40 калонападобных туй. А наогул — як нам расказалі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сёлета ў раёне пасаджана 1986 дрэў. З іх 483 — у дэндрапарку Кіраўска, у тым ліку падчас раённага суботніка напрыканцы красавіка. Тут знайшлі сваё месца 333 бярозы, 120 клёнаў і 30 рабін.
Для ўтульнасці ў райцэнтры будзе выса­джана 120 кустоў розных відаў ядлоўца, 70 з іх зойме месца каля Алеі Славы Герояў працы і вайсковай доблесці і на прылягаючай тэрыторыі.
Уздоўж тратуараў вуліц цэнтра горада — імя Кірава, Ленінскай, Пушкінскай, Савецкай работнікі “Жылкамгаса” высадзілі кветкі. Зусім крыху пачакаць — і яны будуць радаваць прахожых.
Кветкі ўпрыгожваюць таксама і клумбы па вул.Кірава, К.Маркса, Пушкінскай, Гагарына. Асабліва прываблівае сваім выглядам клумба каля раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А па вул.Камсамольскай кветнік зроблены замест колішняга кустоўя і цяпер таксама даспадобы кіраўчан.
Сёлета райцэнтр прымае раённае свята “Дажынкі-­ 2019”. І што датычыцца далейшага азелянення, то кіраўчан і гасцей горада, безумоўна, чакаюць пэўныя сюрпрызы — усё робіцца, каб эстэтыка Кіраўска радавала кожнага з нас. А вось якія — пабачым, на тое яны і сюрпрызы!..


«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск


«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск


«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск


«Зелень» і кветкі ўпрыгожваюць Кіраўск

 

←«Калимера!» — «Доброе утро!» Несвижанка рассказывает о своем «путешествии» в Грецию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика