Салезіяне запрашаюць моладзь на Don Bosco Youth Fest у Смаргонь
#Bosco_Fest - гэта сустрэча маладых людзей у салезіянскім стылі, якая ўключае ў сябе малітву, адпачынак, майстар-класы, супольны час і шмат чаго іншага.
Як распавядае сайт sdb.by, сустрэча прапануе наступную праграму для моладзі:
24 мая ў 17.00 распачынаецца прыезд удзельнікаў #Bosco_Fest у Смаргонь, дзе яны сустракаюцца ў салезіянскім араторыі, атрымліваюць атрыбуты ўдзельнікаў, знаёмяцца, рыхтуюцца да ўдзелу ў святой Імшы.
У 21.00 адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з працэсіяй па вуліцах горада.
Начлег у гэты і наступныя дні запланаваны ў сем`ях парафіі св. Міхала Арханёла.
Другі дзень распачнецца са святой Імшы, а пасля адбудзецца праца ў “Сусветным кафэ”, у якiм будуць закранацца шматлікія праблемы сучаснага свету, асабліва моладзі. Гэта будуць і праблемы зносін памiж людзьмi, праблема вялікага ўплыву сацыяльных медыа на сучаснага чалавека, вельмі актуальнае і папулярнае зараз пытанне гендэру і стаўленне да яго Касцёла, пытанні ЛГБТ, пытанні сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі.
На другую палову дня запланаваны выезды па групах, якія прапануюць магчымасці актыўнага, культурнага і пазнавальнага адпачынку.
Вечарам адбудзецца музычная праграма праслаўлення Пана.
Трэці дзень таксама распачнецца са святой Імшы. Пасля яе адбудуцца майстар-класы па тэмах, якія абмяркоўваліся ў “Сусветным кафэ”. Вядучымі майстар-класаў выступяць кваліфікаваныя спецыялiсты, якія маюць вялікі вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў. Таксама ў гэты час запланавана магчымасць паўдзельнічаць у музычнай майстэрні “Грай Пану”, які будзе праводзіць гурт “Рыбы”.