ПАСЛЯ СЯЎБЫ ПАЧАЛІ ДОГЛЯД ПАСЕВАЎ

Источник материала:  


У многім дзякуючы старанню Мікалая Пятровіча, яго ўмелай арганізацыі ўсяго комплексу палявых работ летась у гаспадарцы, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я, атрымалі з кожнага гектара па 35 цэнтнераў збожжавых культур і больш чым па 400 цэнтнераў зялёнай масы кукурузы. Сёлета перад земляробамі сельгаспрадпрыемства стаіць задача дабіцца яшчэ больш важкіх паказчыкаў – намалаціць з кожнага гектара не менш чым па 45 цэнтнераў збожжа. Паводле сцвярджэння спецыяліста, менавіта пад такую ўраджайнасць закладваўся трывалы падмурак мінулай восенню і гэтай вясной.
Да канца красавіка ў філіяле ўжо былі пасеяны раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры на ўсёй запланаванай плошчы 300 гектараў. У тым ліку 110 гектараў яравой пшаніцы, 70 гектараў ячменю, 60 гектараў аўса і столькі ж зернебабовых культур. Усю гэтую плошчу раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі засеяў механізатар Аляксандр Аксюта на трактары МТЗ-3522 з камбінаваным пасяўным агрэгатам АПП-6 “Бярэсце”.
– Акрамя збожжавых культур нам патрэбна пасеяць яшчэ 200 гектараў кукурузы: 170 на зялёны корм і 30 – на зерне, а таксама 20 гектараў проса, – паведаміў Мікалай Тарасевіч. – Пад кукурузу палеткі запраўлены арганічнымі ўгнаеннямі з разліку па 80 тон на гектар, а цяпер уносіцца амафос – па 130 кілаграмаў у фізічнай вазе на гектар. Дарэчы, палі пад яравыя і азімыя збожжавыя культуры таксама былі запраўлены патрэбнай колькасцю мінеральных тукаў пад запланаваную ўраджайнасць, згодна з картаграмамі. Азімыя на плошчы 615 гектараў таксама былі пасеяны ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны высакаякасным насеннем эліты і першай рэпрадукцыі, таму выйшлі з зімоўкі ў добрым стане. Усе яны своечасова былі падкормлены азотнымі ўгнаеннямі, праведзена іх хімпраполка, і цяпер арганізавана другая падкормка.
У дзень наведвання гаспадаркі на ўнясенні фосфарных угнаенняў быў задзейнічаны механізатар Уладзімір Скакун на самаходным агрэгаце “Раса”. Бесперабойную і своечасовую падвозку мінеральных тукаў забяспечваў механізатар Анатоль Лебедзеў на трактары МТЗ-82, а загрузку – работнікі-паляводы Лідзія Дуброўская, Сафія Камоцкая і Валянціна Чабатар. На сяўбе кукурузы шчыраваў механізатар Васіль Скроцкі на трактары МТЗ-82 з сеялкай СТВ-8. А механізатар Анатоль Гмыз на трактары МТЗ-82 з апырсквальнікам “Мекасан-3000” ва ўрочышчы Камёнка апрацоўваў пасевы азімага рапсу супраць кветкаеда. Акрамя гэтага, механізатар ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка” на адным з палёў уносіў даламітавую муку, з мэтай вапнавання кіслай глебы.
– Усе нашы механізатары вопытныя, таму добрасумленна і якасна выконваюць даручаную справу, – зазначае Мікалай Пятровіч. – Распрацаваныя ўмовы аплаты працы нацэльваюць іх на высокапрадукцыйную і якасную работу. Так, за перавыкананне даведзеных дзённых заданняў ім налічваецца двайная аплата. А з мэтай скарачэння прастояў тэхнікі ў напружаны час усім удзельнікам веснавых работ прама ў поле дастаўляюцца гарачыя абеды. На ўнясенні арганічных угнаенняў асаблівым стараннем у рабоце вызначыўся Анатоль Дуброўскі, які на трактары МТЗ-1221 з гноераскідвальнікам ПРТ-10 практычна адзін развёз і раскідаў амаль усе 12 тысяч тон арганікі. А на пагрузцы быў задзейнічаны механізатар Анатоль Гмыз на пагрузчыку “Амкадор-352”.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

←Картина дня: антикоррупционный декрет, молодежный марафон к 75-летию освобождения и ZENA о "Евровидении"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика