25 мая ў Смаргоні адбудзецца фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі” (ПРАГРАМА)
Асноўная мэта фестываля – адраджэнне народных традыцый і прэзентацыя Смаргоні як сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, але адначасова ў ім паважаюць і захоўваюць нацыянальную гісторыю.
Сёлета на тэрыторыі гарадскога парку размесціцца цэлы Абаранкавы горад, на вулачках якіх кожны зможа знайсці забаву да густу.
Безумоўна, Смаргонь – радзіма абаранкаў. Але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Многія з іх, дарэчы, не толькі беларускія, але і замежныя, прадставяць свае абаранкі на фестывалі. Усе жадаючыя змогуць паспытаць іх і выбраць лепшыя.
На вуліцы Абаранкавага горада Вучонай збяруцца дзеці. Для іх будуць працаваць атракцыёны, гульнёва-забаўляльныя праграмы, канцэрты, прэзентацыі стартап-праектаў і школьных бізнес-кампаній.
У адкрыцці фестываля, якое адбудзецца ў 11.00 на плошчы Спеўнай, прыме ўдзел беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”. Канцэртную праграму працягнуць творчыя калектывы Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, а таксама фольк-гурт “Лялькі-карпарэйшн”.
Цікавай абяцае быць праграма на вуліцы Мядзвежай. Там збяруцца майстры народнай творчасці. Можна будзе не толькі купіць іх вырабы, але і паспрабаваць сябе ў саломапляценні, вышыўцы, ганчарстве, і іншых відах рамёстваў.
Якое ж свята без пачастунку! Для гасцей на вуліцы Смачнай будуць працаваць гандлёвыя кропкі са стравамі беларускай кухні.
ПРАГРАМА ІІ ФЕСТЫВАЛЮ-КІРМАШУ “СМАРГОНСКІЯ АБАРАНКІ”
11.00 - 12.20 - урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”. Канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”.
Стадыён.
10.00 - 20.00 - выстава-продаж прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, праца вуліцы “Абаранкавай”.
12.00 - 14.00 - конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў.
10.00 - 17.30 - канцэртная пляцоўка “Вянок сяброў”.
Вуліца Балыша.
10.00 - 20.00 - выстава-продаж майстроў народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці.
Гарадскі парк, вуліца “Мядзведжая”.
10.00 - 17.30 - праца вуліцы “Вучонай”. Гульні, забавы, канцэртна-гульнёвая пляцоўка, выступленні дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, прэзентацыі школьных бізнес-кампаній і стартап-праектаў.
Гарадскі парк, вуліца “Вучоная”.
10.00 - 17.30 - праца вуліцы “Арцельнай”, стылізаваных арцеляў па вырабу абаранак. Гульнёвыя і тэатралізаваныя дзеі, выступленні самадзейных калектываў Смаргонскага раёна, майстар-класы па вырабу абаранак, дэгустацыя хлеба.
Гарадскі парк, вуліца “Арцельная”.
10.00 - 17.30 - праца завулка “Вясёлага”. Выступленні тэатраў мініяцюр, жарты, забавы, гульні.
Гарадскі парк, завулак “Вясёлы”.
10.00 - 20.00 - праца вуліцы “Смачнай”, вулічных кафэ, продаж страў беларускай кухні.
Гарадскі парк, вуліца “Смачная”.
12.30 - 17.00 - спартыўныя гульні і забавы, спаборніцтвы “Смаргонскі асілак”, кідкі гір на дальнасць, “фермерскі шпацыр”, спаборніцтвы “Моц і прыгажосць”.
Стадыён.
14.00 - 18.00 - канцэртная пляцоўка “Плошча Спеўная”. Выступленні самадзейных творчых калектываў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, канцэрт фольк-гурта “Лялькі-карпарэйшн”.
Гарадскі парк, амфітэатр.
18.00 - 18.40 - падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу.
18.40 - 20.30 - канцэрт поп-фольк-гурта “Лялькі-карпарэйшн”.
Амфітэатр.