Пісьмы з фронту: Вестка з фронту

Источник материала:  
Напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы публікуем вытрымкі з франтавых пісьмаў, якія знаходзяцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Калі ў вашай сям’і ёсць такія рэліквіі, вы гатовы падзяліцца гісторыяй сваёй сям’і з іншымі, тэлефануйце, прыносьце іх у рэдакцыю. Магчыма, гэтыя радкі крануць самыя патаемныя стрункі душы, магчыма, ад іх з’явіцца камяк у горле і слёзы на вачах. Але гэта наша гісторыя, гэта наша памяць, якую нельга страціць.

Адзінае пісьмо зарудзіцкага хлопца Фёдара Савоські захоўваецца ў нашым музеі. Напісанае за некалькі дзён да перамогі, дайшло яно да родных, мабыць, ужо пасля радаснай весткі. І прынесла навіну, якую яны чакалі больш за ўсё: іх Федзя жывы і хутка вернецца дадому. І не толькі ён, а яшчэ і іншыя аднавяскоўцы, якія служылі разам з ім. “Мы ўсе жывыя і здаровыя. І разам у Берліне дабіваем фашысцкага звера”. Ясна адчуваецца ў радках пісьма радасць і палёгка. Пасля цяжкіх баёў на фронце, дзе, як піша Фёдар, пабачылі ўсякае, з’яўляюцца сілы не думаць пра смерць і азірнуцца навокал: “Ніколі я не думаў, што мае вочы ўбачаць тое, што я бачуі сёння. Многа разоў я быў у Польшчы: у Варшаве, у Познані, у Лодзі. Я нават не думаў, што бываюць такія гарады. Вельмі прыгожа! А мне даводзіцца ў ім ваяваць”. Дапісваючы апошнія радкі з рывітаннямі родным і блізкім, Фёдар Савоська ведаў, што больш не прыйдзецца падбіраць словы, каб не выдаць свайго страху тым, хто чакае дома. Хутка ён прыедзе і абдыме ўсіх. Трэба прыкласці апошнія намаганні, каб ворагі больш не пагражалі сям’і і роднаму дому. Да перамогі заставаліся лічаныя дні.

Віялета ВОЙТКА.

←Шествие "Беларусь помнит",выставка военной техники,праздничный концерт:как борисовчане отмечают День Победы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика