«На этого и пули жаль…»: Николай Громыко смог победить смерть и вернулся к семье на Кореличчину с Победой

Источник материала:  

«На этого и пули жаль…»: Николай Громыко смог победить смерть и вернулся к семье на Кореличчину с Победой

Вайна – гэта адважны і ўпэўнены поступ салдата насустрач ворагу, смерці і адначасова вечнасці. Гэта пунсовая кроў на снезе. Гэта холад і голад. І сотні, тысячы іншых страшных малюнкаў на франтавым шляху. Пра тыя лютыя гады шмат гавораць і пішуць, але што насамрэч ведаюць?..

 

Такое пытанне я задавала і сабе. Бо вайна не абышла і маю сям’ю. Пра яе сапраўдны твар мне расказала маці, а той – яе дзядуля.

Мой прадзед, Мікалай Адамавіч Грамыка, нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Яруга Карэліцкага раёна. Калі пачалася вайна, ён пайшоў на фронт. З маміных і бабуліных аповедаў я шмат чула пра яго шматлікія подзвігі. Прадзед ваяваў на Далёкім Усходзе, за што атрымаў медаль “За перамогу над Японіяй”. Таксама ён змагаўся ў Германіі і быў узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Берліна” і “За адвагу”.

У Берліне прадзеда цяжка паранілі. Адна куля трапіла ў галаву і выбіла вока, другая – у нагу. Пасля бою, ідучы паміж трупаў, немцы дабівалі параненых, а калі ўбачылі майго прадзеда, то сказалі: “А на гэтага і кулі шкада. Сам памрэ”. Але яму было наканавана застацца ў жывых. Як толькі вораг адышоў, прадзеда, зусім слабога, падабралі і выхадзілі нашы медсёстры. Якраз тады яго ўзнагародзілі медалём “За баявыя заслугі” і ордэнам “За Перамогу”.

Пасля Мікалай Адамавіч вярнуўся дадому, дзе яго чакала жонка. Да вайны ў яго нарадзіўся сын Іван, які рана памёр. Але мой прадзед быў моцным чалавекам і пачаў у роднай вёсцы новае жыццё: пабудаваў хату, завёў гаспадарку, у яго нарадзілася пяцёра дзяцей. Толькі лёс ізноў паслаў яму выпрабаванне: памерла жонка. І Мікалай Адамавіч застаўся адзін. Прайшоў час, дзеці раз’ехаліся, але не забылі бацьку, часта прыязджалі і дапамагалі.

23 лютага 1997 года хата прадзеда згарэла. Не стала гаспадара. Зніклі і ўзнагароды, якія прадзед паказваў мне маленькай.

«На этого и пули жаль…»: Николай Громыко смог победить смерть и вернулся к семье на Кореличчину с Победой

Вось такое чалавечае жыццё. Прайшоў прадзед усю вайну, змог выжыць, змагаўся за тое, каб у нас было яснае неба над галавою, а ў мірны час – загінуў. Вельмі шкада, што ўспамінаў пра яго захавалася не так шмат. Але я заўсёды буду ганарыцца прадзедам і захоўваць у памяці яго гісторыю.

Марына ГРАМЫКА,
жыхарка г.п. Мір

←Великая Победа дала нам возможность жить и трудиться в мирной стране - Кочанова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика