Жители деревни Убоино навели порядок на воинском захоронении

Источник материала:  
Жители деревни Убоино навели порядок на воинском захоронении
Ля воінскага пахавання – парадак
На мінулым дні работы з насельніцтвам жыхары в. Убоіна Обальскага сельсавета ўзнялі пытанне навядзення парадку ля воінскага пахавання, якое знаходзіцца ў вёсцы на тэрыторыі былой мясцовай школы.  Вяскоўцы дамовіліся са старшынёй сельвыканкама Мікалаем Будневічам, прызначылі дзень, у які выйдуць на суботнік.
Аднаму там справіцца было не пад сілу, а талакой папрацавалі некалькі гадзін – і вынік навідавоку. Падмялі, прыбралі смецце, абрэзалі старое сучча на таполях і бярозах, прарэдзілі бэз. На дапамогу прыехалі работнікі сельвыканкама зараз са старшынёй.
–  На суботнік нас сабралася 12 чалавек, – расказаў жыхар Убоіна Аляксей Фядура. – Усе мы так ці інакш маем мясцовыя карані. Я, напрыклад, вырас у гэтай вёсцы, доўга жыў і працаваў у Наваполацку, а цяпер вось вярнуўся на малую радзіму. Заканчваў Убоінскую васьмігодку, калісьці школьнікам прыбіраў гэтыя брацкія могілкі. На мемарыяльнай дошцы там запісаны імёны многіх нашых загінуўшых землякоў, сярод іх ёсць і мае сваякі, і сваякі маіх суседзяў. Мы ўдзячны ім за Перамогу, за мірнае неба над галавой, і лічым сваім абавязкамам наводзіць парадак на гэтым святым і памятным для нас месцы.
Дарэчы, на суботніку ва Убоіне працавалі як мясцовыя жыхары, так і дачнікі. Выйшлі нават сем’ямі. Аляксей Фядура працаваў поплеч са сваёй жонкай, Вера Хахель і Ганна Сачыўка прыйшлі са сваімі сынамі. Такая дабрачынная справа згуртавала ўсіх вяскоўцаў.  Калі ў кожнай вёсцы збяруцца на суботнік хаця б на дзве-тры гадзіны, наша Шуміліншчына стане яшчэ  больш прыгожай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.
←Ажиотаж на рынке недвижимости: десятилетняя рассрочка от DANA HOLDINGS вызвала невероятный спрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика