На адкрыцці XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” ўстанова “Рэдакцыя газеты "Светлы шлях” атрымала два дыпломы

Источник материала:  
З 2 па 4 мая у Мінску праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. На адкрыцці ўшаноўвалі ўдзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў. 
Установу “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” за высокапрафесiйнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагароджана Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза. 

Таксама калектыў установы “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой у намінацыі “Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ” (“Смаргонскае радыё”) быў удастоены Дыпломам III ступені Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

На адкрыцці  XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” ўстанова “Рэдакцыя газеты "Светлы шлях” атрымала два дыпломы

На адкрыцці  XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” ўстанова “Рэдакцыя газеты "Светлы шлях” атрымала два дыпломы


Гэта не першая ўзнагарода ўстановы ў гэтым конкурсе. Кожны год у ім прымаюць удзел усе структурныя падраздзяленні ўстановы “Рэдакцыя газеты “ Светлы шлях” (радыё, газета і тэлебачанне) і былі адзначаны дыпломамі і падзячнымі лістамі. 
Смаргонскі раён з'яўляецца ўнікальным, гэта засяроджванне розных культур, традыцый, канфесій. Тут назапашаны найбагацейшы вопыт суіснавання розных народаў, пры гэтым з часам не губляюцца спрадвечна нацыянальныя традыцыі і ўклады. Смаргонскія СМІ ажыццяўляюць інфармацыйнае забеспячэнне асноўных напрамкаў нацыянальнай палітыкі, аказваюць садзейнічанне ў рэгуляванні канфесійнага жыцця, падтрыманні міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве, садзейнічаюць грамадзянам у рэалізацыі іх праў на свабоду сумлення, развіцця ўзаемадзеяння з рэлігійнымі арганізацыямі па супрацоўніцтве. 

На адкрыцці  XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” ўстанова “Рэдакцыя газеты "Светлы шлях” атрымала два дыпломы


Наталля АНТОНЕНКА. 

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА. 
←Министр связи и информатизации рассказал, что нужно, чтобы запустить в Беларуси 5G-сеть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика