Увага – усім катэгорыям насельніцтва

Источник материала:  

Увага – усім катэгорыям насельніцтва
Пасля агучвання кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка Паслання беларускаму народу і Парламенту сваімі меркаваннямі падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч:

– За гады незалежнасці Беларусі шмат зроблена ва ўсіх кірунках яе развіцця. Аднак галоўным прыярытэтам застаецца ўвага да кожнага жыхара. Гэта і моладзь, і пенсіянеры, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ветэраны працы і інш.
У ходзе значымага для краіны мерапрыемства было ўзнята пытанне пра будаўніцтва жылля для мнагадзетных сем’яў. Канешне, і цяпер ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Але тут гаворка ішла пра тое, каб зрабіць прывабным для пражывання сельскія населеныя пункты. Як можна дапамагчы мнагадзетнай ячэйцы грамадства набыць жыллё менавіта ў невялікім райцэнтры ці вёсцы? Ёсць жа вопыт, калі будаваліся так званыя прэзідэнцкія домікі для спецыялістаў мясцовых сельгасгаспадарак. Відавочна, што цяпер гэта актуальна і праблема павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні.
Ішла гутарка і пра выдзяленне крэдытаў на электрыфікацыю ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. Маўляў, калі вяліся работы па газіфікацыі, то такая магчымасць у насельніцтва была. Адназначна, што і гэты момант будзе ўзяты на кантроль і пасля ўводу ў дзеянне названага аб’екта будзе прынята адпаведнае рашэнне.
Трэба сказаць, што ў Пасланні былі акрэслены ўсе моманты, значныя для жыццядзейнасці Беларусі. Відавочна, што толькі сумеснымі намаганнямі можна рухацца наперад і дасягаць новых станоўчых вынікаў.
Алена
КЛІМУШКА

←«Еще год назад я думала, что живу не зря». Чиновница из облисполкома выступила в суде с последним словом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика