Радуйцесь! Хрыстос Уваскрос! Гэта Божае прывітанне, якое пачулі ад жанчын апосталы, а потым і ўвесь свет.

Источник материала:  

 

Святое Пісанне кажа нам радавацца.

Прычынай сапраўднай радасці з’яўляецца вера ва Ўваскрасенне Хрыста. Падтрымліваючы сваіх вучняў, Хрыстос сказаў: “Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас”.

Смутак аб грахах павінен кіраваць нас да пакаяння, якое рассейваецца свядомасцю таго, што Бог прабачыць нам правіны і як Любячы Бацька жадае нам не гора і цярпення, але шчырага навяртання, каб нашае жыццё было сапраўды радасным.

Дарагія браты і сёстры!

Перажываючы вялікія таямніцы нашага збаўлення, прагну ад усяго сэрца пажадаць Вам, каб Уваскрослы Пан узмацняў нашу радасць, ажыўляў надзею, абуджаў штораз большую любоў да сябе і да бліжніх. Няхай святло, якое заззяла ў Велікодны паранак, асветліць нашу цемру, прынясе нам пакой і радасць, якія ніколі не скончацца.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

а. Павел Падмышанін МІС

←Карэліччына віншуе каталіцкіх вернікаў са святам Уваскрасення Пана Езуса Хрыста — Вялікаднем!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика