Сёння ўночы памёр пісьменнік, паэт, ганаровы жыхар Смаргоні Мар’ян Дукса

Источник материала:  
Цяжка ўявіць, што светлага, добрага, працавітага чалавека больш няма сярод жывых, што ён не ўсміхнецца прывітальна вяскоўцам, не сядзе ў задуменнасці за пісьмовы стол, не падкіне ўгару ўнукаў… Яго вершы, пранікнёныя, шчырыя, так прыгожа дапаўнялі старонкі нашай газеты. Зборнікі вершаў ніколі не заставаліся незаўважанымі. За зборнік “Заснежаныя ягады” ён атрымаў Літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сёння ўночы памёр пісьменнік, паэт, ганаровы жыхар Смаргоні Мар’ян Дукса

Мар’ян Мікалаевіч не памыліўся, абраўшы для сябе прафесію настаўніка і многа гадоў аддаўшы школе. Вучні і калегі-настаўнікі ўспамінаюць, як ён рыхтаваў сцэнарыі для спектакляў, як выступаў са сваімі вершамі на творчых вечарах.

“Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўсёды гуманістычная па сваёй сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”, - сказаў аднойчы Мар’ян Дукса. І гэтым сваім словам ён застаўся верным да канца жыцця.

Віялета ВОЙТКА.

Фота з архіва рэдакцыі.  

←21 апреля — Вход Господень в Иерусалим (Вербное воскресенье)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика