Справаздачна-выбарны сход у вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы Беларусі
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, намеснік начальніка названага вышэй інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік Максім Літвінскі, кіраўніцтва вучэбнага цэнтра.
Аб выкананай летась рабоце расказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гэтай навучальнай установы Вольга Бабкова. Галоўнымі напрамкамі дзейнасці “пярвічкі” з’яўляюцца: абарона правоў і інтарэсаў работнікаў вучэбнага цэнтра, выкананне законаў, павышэнне адказнасці кожнага работніка за вынікі сваёй працы і калектыву ў цэлым.
Выступае намеснік начальніка Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Максім ЛІТВІНСКІ
Аб супрацоўніцтве з прафсаюзнай “пярвічкай” расказвае начальнік вучэбнага цэнтра Анатоль СВЯТОШЧЫК
Да членаў прафсаюза звяртаецца старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ
На ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі вучэбнага цэнтра знаходзяцца 33 чалавекі, большую частку складаюць ветэраны органаў пагранічнай службы, якія актыўна ўдзельнічаюць у ваена-патрыятычным выхаванні і перадаюць свой багаты жыццёвы і службовы вопыт маладому пакаленню пагранічнікаў.
Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Большасцю галасоў дзеючы лідэр пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Бабкова была перавыбрана на новы тэрмін.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга БАБКОВА
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.