Будаваць будучыню, захоўваючы традыцыі...

Источник материала:  
Будаваць будучыню, захоўваючы традыцыі...

 Мэта пагаднення – павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, ветэранаў вайны і працы, далейшае ўдасканаленне і развіццё шэфскай дапамогі, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. У планах зараз ужо афіцыйных партнёраў – сумесная работа над падрыхтоўкай да святкавання Дня Перамогі, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і шэрага іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных свят і памятных дат. Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Белякова расказала прысутным пра запланаваныя мерапрыемствы па розных напрамках: патрыятычным, спартыўным, культурным і грамадска-палітычным і выказала надзею на тое, што актывісты райкама будуць прапаноўваць новыя ідэі для сумесных праектаў.


– Вельмі важны кірунак у нашай дзейнасці – патрыятычнае выхаванне моладзі і пераемнасць пакаленняў, – адзначыла Вольга Белякова. – Мы павінны клапаціцца пра тое, каб моладзь ведала гісторыю сваёй краіны. Важна не згубіць нітку гэтай сувязі. Таму наш райкам часта арганізоўвае круглыя сталы ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе прысутнічаюць ветэраны вайны і працы, моладзь раёна.

Акрамя правядзення сустрэч, акцый, форумаў рознага кшталту, пагадненне накіравана на адрасную дапамогу тым, каму яна асабліва неабходна. Як адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Паўшко, пагадненне дазволіць яшчэ больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць, сумесна вырашаць пытанні, у тым ліку па сацыяльнай абароне і падтрымцы ветэранаў. Ён расказаў, што сёння калектыўныя дагаворы шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў прадугледжваюць меры сацыяльнай дапамогі ветэранам, якія раней у іх працавалі. Таму тыя людзі, якім патрэбна дапамога, абавязкова яе атрымаюць. 

Подпісы пад пагадненнем пастаўлены – настаў час рэалізацыі сумесных ідэй і канкрэтных добрых спраў.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.

←В аг. Бережное в пожаре погиб человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика