Каб збываліся жаночыя мары...

Источник материала:  
Каб  збываліся жаночыя мары...

 Напярэдадні  Дня жанчын у Івацэвіцкім ГДК ладзіўся канцэрт

Старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка вершам паэта Андрэя Дзяменцьева «Я ведаю, што ўсе жанчыны цудоўныя», у якім адзначаецца прыгажосць жанчыны, вернасць, здольнасць дараваць і бязмежнасць жаночай любові.  

Гэта было сапраўды прыгожа, бо жанчынам прысвечана  столькі цудоўных твораў, а свята жанчын – найлепшая нагода іх чытаць. І калі такая практыка стане пачаткам новай высакароднай традыцыі – у гонар жанчын чытаць вершы – гэта будзе заўсёды цудоўным падарункам жанчынам. 
Яшчэ ў гэты дзень на сцэну ўрачыста быў вынесены кош цюльпанаў ад старшыні райвыканкама, дарылі кветкі артыстам-жанчынам і жанчынам-гледачам. А яшчэ гэтае цудоўнае свята стала нагодай звярнуць увагу на працу шматдзетных маці. 

Ордэн Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 28 лютага 2019 года за №98, быў уручаны з рук старшыні райвыканкама Наталлі Крываль, жывёлаводу ААТ «Аброўскі», маці пяцярых дзяцей. Жанчына выглядала радаснай і шчаслівай, атрымаўшы дзяржаўную ўзнагароду і кветкі. Пра яе мацярынскі подзвіг пісала раёнка раней, адзінае, што дадала жанчына-маці: поўнае шчасце для яе – калі дзеці не хварэюць.

Шмат цудоўных песень гучала ў гонар жанчын са сцэны і ад самадзейных, і ад маленькіх артыстаў. Канцэртная праграма была выбудавана прафесійна і дарыла святочны настрой. Падарункам для жанчын было і выступленне віртуоза-балалаечніка Аляксандра Варанішча, а завяршылася праграма яскравым выступленнем Арцёма Аўцынава з фінальнай песняй і выхадам на сцэну ўсіх удзельнікаў канцэрта.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Ганны ІЛЬЯШЭВІЧ.
←Белорусские и китайские вузы успешно реализуют более 350 договоров о сотрудничестве - Карпенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика