Спонсоры для Обольского приюта нашлись в Москве

Источник материала:  

Спонсоры для Обольского приюта нашлись в Москве

Разины

Чым больш даеш, тым больш прыбудзе

З дзясятак пакетаў і каробак, напоўненых адзеннем, абуткам, цацкамі, іншымі рэчамі, выгружаліся ў фае Обальскага прытулка. Аня Разіна, якая прывезла гэтыя падарункі з Масквы, расказвала, што ў машыну больш не памясцілася, наступныя рэчы прывязуць іншым рэйсам.
Гаваркая, таварыская, яна паведала пра ўсё адразу: як дзецьмі яны з Жэнем (цяперашнім яе мужам) прыязджалі да бабуль у Улу, дзе і пазнаёміліся, як потым лёс іх звёў разам, як яны ў знак сваёй памяці дзяцінства купілі дачу ў Уле і ездзяць сюды з дзвюма маленькімі дачушкамі. Расказала і пра тое, як ад сяброўкі дзяцінства Тані Жураўскай даведалася пра Обальскі прытулак (Таццяна (цяпер) Кучаравая працуе тут выхавальніцай), і адразу захацелася дапамагчы.
І вось ужо гадоў пяць Разіны – пастаянныя госці ў Обалі. Спачатку прывозілі свае рэчы, потым сябры сталі перадаваць, потым сябры сяброў…
“Мне што, – кажа Аня, – мая справа толькі дамовіцца, а ўсю цяжкую работу выконвае Жэня: ездзіць ва ўсе канцы Масквы за рэчамі, цягае сумкі, але ніколі не папракае. Нам жа важна, каб рэчы не складзіраваліся гарамі ў кватэрах, а былі карыснымі для тых, каму патрэбныя. Можа, і не ўсё з таго, што мы прывозім, спатрэбіцца тут, у прытулку, няхай аддадуць у іншыя сем’і, іншым людзям.
Так, пакрысе ў дабрачынную справу ўключыліся ўсе сябры Ані і Жэні. Не пажадаў застацца ў баку і бізнесмен Алег Купчанка. Да сёлетняга Новага года ён прыслаў у Обаль вялізную штучную ёлку, якая з транспарціроўкай абышлася яму ў тысячу долараў. Потым, як паведамілі Разіны, Алег пералічыў на рахунак прытулка 150 тысяч расійскіх рублёў.
Гэта сур’ёзная дапамога і вельмі неабходная, кажа загадчык установы Наталля Крыўко, за гэтыя грошы мы ўжо купілі 15 сучасных ложкаў для дзяцей, два шасцімесныя сталы “Рамонак” са стуламі для дашкольнікаў, яшчэ дзве абедзеныя групы, стулы, паставілі ўваходныя дзверы.
Дарэчы, на гэтым тыдні ўсю мэблю ўжо завезлі і ўстанавілі.
У Обальскім прытулку вельмі рады, што ім шанцуе на такіх спагадлівых і добрых сэрцам людзей.
А Разіны перакананы: чым больш даеш, тым больш прыбудзе.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №17 ад 26.02.2019 г.

←Лукашенко поручил провести амнистию в связи с 75-летием освобождения Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика