Экспозиция, посвященная Дню памяти воинов-интернационалистов, работает в районном краеведческом музее

Источник материала:  

Экспозиция, посвященная Дню памяти воинов-интернационалистов, работает в районном краеведческом музее

Выстава падрыхтавана сумесна з раённай арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане.

 Першымі наведалі яе навучэнцы Сенненскай школы-інтэрната. Старшы навуковы супрацоўнік музея Валерыя Алецкая пазнаёміла дзяцей з экспанатамі, расказала іх гісторыю, паведаміла пра некаторыя падзеі і факты афганскай вайны.

 Экскурсія пачалася са знаёмства са стэндам, на якім значацца прозвішчы ўраджэнцаў Сенненшчыны, што выконвалі  інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Прозвішчы і фотаздымкі тых, хто не вярнуўся дамоў, змешчаны на асобным стэндзе. Спецыяльны раздзел экспазіцыі прысвечаны Аляксандру Звярковічу, лёс якога шмат гадоў быў невядомы. Сярод іншых экспанатаў раздзела – паведамленне бацькам Аляксандра аб тым, што іх сын прапаў без вестак.

 На выставе сабраны, у тым ліку і з дапамогай Віцебскага абласнога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў, некаторыя рэчы, якімі карысталіся савецкія салдаты і афіцэры ў час ваенных дзеянняў. Напрыклад, панама, што з’яўлялася часткай ваеннага абмундзіравання воінаў-афганцаў. Мадэль гэтага галаўнога ўбору была распрацавана спецыяльна для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах гарачага клімату. На адным са стэндаў вучні ўбачылі афгані, грошы, якія і да гэтага часу з’яўляюцца нацыянальнай валютай Афганістана.

 Уважліва слухалі падлеткі расказ пра баявыя ўзнагароды, што былі ўведзены для заахвочвання савецкіх салдат афганскай дзяржавай. З цікавасцю разглядалі асколкі снарадаў і мін, прызначаных для знішчэння жывой сілы праціўніка ў “зялёнцы”. Зацікавіла наведвальнікаў музея і брашура-памятка з рэкамендацыямі, як паводзіць сябе савецкаму салдату на тэрыторыі Афганістана.

 У канцы экскурсіі выхаванцам школы-інтэрната быў прадэманстраваны дакументальны фільм, зняты ў час ваенных дзеянняў. Выхаваўчы эфект гэтага відэароліка адчуваўся па тым, як уважліва глядзелі школьнікі на экран, дзе паказвалі савецкіх салдат, якія, магчыма, праз дзень ці месяц загінулі ў чужой краіне.

 Як адзначыла Валерыя Алецкая, у музеі распрацаваны цыкл урокаў-экскурсій па дадзенай тэматыцы.

 Таццяна Буракова.

 

 

←Вооруженные Силы вносят большой вклад в сохранение мира и безопасности в Беларуси - Равков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика