З актыўнай жыццёвай пазіцыяй

Источник материала:  
З актыўнай жыццёвай пазіцыяй

Таццяна Лабадзінская і Валянціна Лёгкая

На мінулым тыдні ў Цэнтры маладзёжнай творчасці горада Брэста прайшло ўрачыстае мерапрыемства, што сабрала прадстаўніц
прыгожай паловы чалавецтва з многіх раёнаў вобласці.
Менавіта ў гэты дзень былі названы пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2018” па шасці намінацыях: “Лідарства і паспяховае кіраўніцтва”, “Мацярынская слава”, “Актыўная жыццёвая пазіцыя”, “Духоўнасць і культура”, “Гаспадыня сяла”, “За адданасць Беларускаму саюзу жанчын”.
З вітальным словам да ўсіх удзельнікаў звярнулася старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, дырэктар РУП “Белпошта” Валянціна Пух. Яна адзначыла вялікі ўклад жанчын у развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці. Гэта і выхаванне дзяцей, і грамадская работа, і кіраўніцтва прадпрыемствамі, стварэнне ўласнага бізнесу і шмат іншага. Тым не менш, усе вартыя захаплення.
Ганаровымі ўзнагародамі былі адзначаны больш за трыццаць паспяховых жанчын Брэстчыны. Падарункі на святочнай сцэне ім уручалі, як гэта і належыць, мужчыны.
Ад Століншчыны ў мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, кіраўнік спраў райвыканкама Таццяна Лабадзінская, кіраўнік узорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Валянціна Лёгкая і галоўны рэдактар “Навін Палесся” Алена Клімушка.
Для ўсіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва яшчэ адным падарункам стала канцэртная праграма. Дарэчы, некаторыя нумары былі паказаны ўпершыню.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

←Депутат Александр Боболович провел прием граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика