У Мінску ўзнагародзілі прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ
20.02.2019
—
Новости Общества
У сталічным Цэнтральным Доме афіцэраў 19 лютага ўзнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны.
Перад журналістамі выступае першы намеснік міністра інфармацыі Павел ЛЁГКІ. На пярэднім плане – памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Леанід КАСІНСКІ.
Сярод узнагароджаных былі прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Дыпломам адзначана і творчая дзейнасць калектыву рэдакцыі газеты “Светлы шлях”.
Сімвалічна тое, што ўзнагароджанне штогод праводзіцца напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.