Вярнуліся з дыпломамі

Источник материала:  

Пяць дыпломаў, пяцёра прызёраў — такі вынік выступлення школьнікаў Глускага раёна на абласных алімпіядах, якія прайшлі на мінулым тыдні ў Магілёве. Аб гэтым нам расказала  загадчык Глускага раённага навучальна-метадычнага кабінета Таццяна Грыгор’ева. Дыплом першай ступені па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” заваявала Паліна Слічонак з гімназіі. Яшчэ ў двух удзельнікаў алімпіяды па фізкультуры, Ягора Якаўлева з гімназіі і Вольгі Алёхны з сярэдняй школы № 2, — дыпломы трэцяй ступені. Гімназістка Наталля Дзяшчэня, пастаянная ўдзельніца абласных алімпіяд па абслугоўваючай  працы, таксама заняла трэцяе месца. Дыплом трэцяй ступені заваяваў і Максім Гаравікоў з Заеліцкага НПК — па беларускай мове і літаратуры. Думаецца, правільным будзе назваць і настаўнікаў, якія прывялі сваіх вучняў да прызавых месцаў. Гэта Іна Ляпко, Анатоль Мядзведка, Сяргей Івашкевіч, Аксана Грыгор’ева і Ірына Пукач.

А. ПЯТРОВА

←Страховка оплатит 80 часов у психотерапевта. Как в Германии лечат зависимости, депрессии, расстройства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика