Кореличчина поздравляет сотрудников и ветеранов районного отдела по чрезвычайным ситуациям

Источник материала:  

Кореличчина поздравляет сотрудников и ветеранов районного отдела по чрезвычайным ситуациям

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка і 20-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях!

Ваша штодзённая праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў выклікаюць удзячнасць і павагу жыхароў раёна.

На рахунку раённай службы па надзвычайных сітуацыях нямала дасягненняў, якія сведчаць аб добрай прафесійнай вывучцы і вернасці службоваму абавязку. Выказваем упэўненасць, што шматгадовыя традыцыі службы, памножаныя на сучасны вопыт і веды, будуць і ў далейшым залогам надзейнай абароны жыцця нашых людзей.

У дзень вашага прафесійнага свята жадаем усім работнікам і ветэранам службы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе.
Няхай у вашых сем’ях пануюць мір, любоў і згода!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

←Крещение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика