Маладзёжны форум прайшоў у Залессі
У ім удзельнічалі юнакі і дзяўчаты, якія прытрымліваюцца актыўнай жыццёвай пазіцыі, і жывуць не толькі ў нашым, але і ў суседніх раёнах. Гэта вучні старэйшых класаў, маладыя прадпрымальнікі і г. д.
У гэты ж дзень адбыўся і міжнародны абмен вопытам паміж маладзёжнымі групамі, аб’яднаннямі, паколькі ў форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з Польшчы і Латвіі.
Закончылася цікавае і змястоўнае мерапрыемства невялікім канцэртам.

Маладзёжны форум адкрывае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.

Удзельнікі маладзёжнага форуму.

Ролю вядучай мерапрыемства ўзяла на сябе Ала ШЫЦІКАВА, кіраўнік залескай “Сяльчанкі”.

Залеская школьная бізнес-кампанія распавядае аб сваіх справах.

Цікавыя праекты раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прадстаўляе Жанна КУТКО.

Прадстаўнік фонду імя Льва Сапегі Андрэй ЗАВАЦКІ распавядае аб мясцовым самакіраванні.

За адным сталом беларусы палякі і латышы. Ім ёсць аб чым пагаварыць.

У перапынку паміж работай форуму польская і латышскія дэлегацыі сфатаграфаваліся на памяць у аранжарэі.

Прадстаўнікі латышскай моладзі расказваюць аб карысных справах.

Выступаюць прадстаўнікі польскай дэлегацыі.

Абмен сувенірамі.

Невялікі канцэрт для ўдзельнікаў маладзёжнага форуму.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.