22 снежня – Дзень энергетыка. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
Паважаныя энергетыкі, ветэраны галіны! Віншуем вас з прафесійным святам!

22 снежня  – Дзень энергетыка. Віншаванне мясцовай улады
У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей, дзякуючы якім атрымліваем цяпло і святло ў нашы дамы, ад якасці працы якіх залежыць бесперабойная дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, функцыянаванне сацыяльных і дзяржаўных устаноў, штодзённае жыццё кожнага з нас.

Самаадданая праца энергетыкаў, памножаная на высокі прафесіяналізм многіх спецыялістаў, якія працуюць у гэтай найважнейшай галіне краіны, дазваляе вырашаць задачы дзяржаўнай важнасці па нарошчванні энергетычнага патэнцыялу.

У дзень прафесійнага свята жадаем вам, паважаныя энергетыкі Смаргоншчыны, далейшых поспехаў у рэалізацыі ўсіх пачынанняў на карысць развіцця раёна, вобласці і краіны, моцнага здароўя і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←«ЧЕЛОВЕК ГОДА 2018 » среди работников профсоюза государственных и других учреждений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика