Идеологи Кореличского района на семинаре-учебе обсудили вопросы доступного жилья

Источник материала:  

На базе Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры ідэолагі раёна правялі чарговыя заняткі. Кола абмяркоўваемых пытанняў было рознабаковае, а прамовы выступаючых раскрылі іх сутнасць.

Идеологи Кореличского района на семинаре-учебе обсудили вопросы доступного жилья

Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання «Даступнае жыллё — прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь (жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі: новыя падыходы ў заканадаўстве і сітуацыя ў рэгіёнах») слова трымалі галоўны спецыяліст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Наталля Мікалаеўна Уласевіч і загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 411 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. п. Карэлічы Наталля Іванаўна Крывапуст.

На семінары дэталёва была аберкавана дадатковая тэма аб рэалізацыі правоў дзяцей-інвалідаў у Гродзенскай вобласці. Метадыст ДУ «Карэліцкі раённа-метадычны кабінет» Марына Пятроўна Вярбіцкая, начальнік аддзела пенсій і сацыяльных выплат упраўлення па працы і сацыяльнацй абароне райвыканкама Валянціна Яўгеньеўна Мазур, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Карэліцкім раёне Ларыса Паўлаўна Трафімчык праінфармавалі па дадзенаму накірунку.

Идеологи Кореличского района на семинаре-учебе обсудили вопросы доступного жилья

Змястоўна і пераканаўча вялі гутарку на злабадзённыя тэмы прадстаўнікі пажарнай службы і раённага таварыства выратавання на водах. Яны заклікалі ідэолагаў раёна праводзіць пэўную растлумачальную работу ў працоўных калектывах і ўзяць пад асаблівы кантроль пытанне жыццядзейнасці людзей.

У сваёй прамове галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Анатольевіч Карпаленка звярнуў увагу ідэолагаў раёна на правядзенне акцыі «Нашы дзеці» і падпісной кампаніі-2019 у працоўных калектывах раёна.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

←В Кореличах в аптеке появилась «Ёлка здоровья»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика