Расклад набажэнстваў падчас Адвэнту ў касцёлах Смаргоні

Источник материала:  
У нядзелю, 2 снежня, каталікі распачынаюць Адвэнт – час радаснага чакання Божага Нараджэння. У сувязі з гэтым у касцёлах Смаргоні змяняецца расклад набажэнстваў.

У парафіі Святого Міхаіла Архангела Адвэнтовыя Святыя Імшы Раратнія будуць праходзіць кожны дзень (акрямя нядзелі) у 6.45. Падчас будных дзён Св. Імшаў у 8.00 не будзе, таму расклад Імшаў наступны: 6.45, 9.00 і 18.00.

У парафіі Святого Яна – Паўла ІІ Адвэнтовыя Святыя Імшы Раратнія будуць праходзіць кожныя панядзелак, сераду, пятніцу і суботу ў 6.45, таму ў гэтыя дні ранішняй Св. Імшаў у 8.00 не будзе.

Сяргей ЮРЭВІЧ.

←Вместе с Кузей малыши из детского сада №8 учили Бабу Ягу правилам пожарной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика