І зноў лепшым… стаў калектыў малочнатаварнай фермы «Вялікае Малешава» ААТ «Палессе-АВМ»

Источник материала:  

І зноў лепшым… стаў калектыў малочнатаварнай фермы «Вялікае Малешава» ААТ «Палессе-АВМ»
… стаў калектыў малочнатаварнай фермы «Вялікае Малешава» ААТ «Палессе-АВМ».

Два гады таму мы ўжо завітвалі сюды, калі тут быў атрыманы самы высокі надой – 7000 кілаграмаў малака. Зараз таксама ёсць падстава для візіту – Дыплом I ступені за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм раёна з надоем ад 6500 да 7500 кг малака на карову.

З гэтай нагодай калектыў прыехаў павіншаваць старшыня раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай.

У чым жа сакрэт паспяховага пастаянства?

Як адзначыў галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі Юрый Мікалаевіч Краўцоў, дасягнуць такога выніку ўдалося дзякуючы таму, што ўсе работнікі працуюць дзеля адной мэты. Важнае значэнне мае і дастойная зарплата. А калі чалавек зацікаўлены ў сваёй рабоце, ён будзе імкнуцца зрабіць яе на ўсе сто працэнтаў. Кантралюе працэс загадчык фермы Уладзімір Мацвеевіч Васюхневіч. Самааддана працуе галоўны заатэхнік Алена Іванаўна Баган, падліковец-лабарант Людміла Васільеўна Краўцова, сын Мікалай якой з’яўляецца ветэрынарным фельчарам.  Тэхнік-асемянатар Іван Рыгоравіч Дзямко за свае бездакорныя прафесійныя якасці атрымаў Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Не так даўно прыйшоў у калектыў малады Аляксей Аляксееевіч Шпакевіч, які працуе заатэхнікам-селекцыянерам.  На вагу золата ўменні Наталлі Іванаўны Краўцовай, якая раздойвае кароў. Якія б ні былі тэхналогіі, але на першым месцы – чалавечы фактар.  Якасна выконваюць свае абавязкі аператары машыннага даення Таццяна Іванаўна Карняйчук, сёстры Ганна Сяргееўна Баган і Наталля Сяргееўна Ракавец. Як лепшая сярод аператараў на раённую Дошку гонару была занесена Сняжана Сяргееўна Фалько.

Як бачым, людзі знаходзяцца на сваіх месцах. Менавіта таму МТФ “Вялікае Малешава” заняла другое месца ў раённым спаборніцтве.

Далучаемся да віншавання і жадаем надалей трымаць высокую планку.

←Родны край праславіць плённай працай: ААТ “Шутавічы-агра”, ВУП “Крэва”, КСУП “Сінькі”, КСУП “АграСолы”, ВКУП “Саўгас Смаргонскі”, КСУП “Саўбел 2016”, філіял “Жодзішкі”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика