Добраўпарадкаванне. Дрэў шмат не бывае

Источник материала:  

 

Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае
Навядзенне парадку на зямлі заўсёды будзе ў прыярыцеце на ўсіх узроўнях. Століншчына таксама не выключэнне. Адзін з кірункаў у плане добраўпарадкавання населеных пунктаў, тэрыторыі абапал дарог, на могілках – выдаленне аварыйных дрэў, што могуць у далейшым нанесці шкоду наваколлю. І гэтая работа праводзіцца даволі маштабна. Аднак разам з тым ёсць правіла – пасадзіць маладых дрэўцаў у разы больш. Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае

Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае

Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае

У мінулую суботу “маладыя навасёлы” папоўнілі пустуючыя тэрыторыі гарадскога сквера ў Століне. Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёю райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім, начальнікі службаў і аддзелаў высадзілі ў парку сажанцы бярозак, клёнаў і ясеняў.Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае

Улічваючы пазітыўны настрой, што панаваў падчас сумеснай карыснай работы, трэба спадзявацца, што вясною нас будуць радаваць шмат маладых дрэўцаў у парку.

Добраўпарадкаванне.  Дрэў шмат не бывае

На гэтым акцыя не завяршаецца. Да яе могуць далучыцца работнікі іншых службаў і арганізацый раёна.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА 

←Мокрый снег ожидается в Беларуси на этой неделе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика