У гонар кастрычніка

Источник материала:  

Святочна-натхняючая музыка, патрыятычныя песні, кветкі ў руках, усмешкі на тварах, успаміны — у такой добразычліва-прыязнай атмасферы камуністы раённай арганізацыі разам з кіраўніцтвам рэгіёна, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, паважанымі ветэранамі і моладдзю адзначылі на цэнтральнай плошчы горада чарговую гадавіну Вялікага Кастрычніка.

У гонар кастрычніка

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначае гістарычнае значэнне свята 7 лістапада: гэта — наша гісторыя, людская памяць. Яе не перакрэсліш, той, хто спрабаваў рабіць падобнае, кідаў камень у мінулае, атрымаў той самы камень у сучасным. Канечне, час ідзе, і ўзгаданы чырвоны дзень календара варта было б напоўніць нейкім іншым сэнсам. Але тое, што сацыялістычная рэвалюцыя стала надзвычай важнай падзеяй у гісторыі развіцця чалавецтва, адыграла велізарную ролю ў будучых лёсах многіх народаў, — факт відавочны. I пра гэта забывацца ніколі і нікому нельга.

Калі лаканічна, то прыкладна такі сэнс мелі і выступленні на ўрачыстым мітынгу кіраўнікоў мясцовых арганізацый КПБ і ветэранаў Iгара Петуха і Міхаіла Слесарэнкі і старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі. Па традыцыі да помніка Леніну землякі ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. I не разыходзіліся яшчэ доўга: ім было пра што паразмаўляць ды аб чым узгадаць…

←Объявлен месячник безопасного труда в организациях коммунальной собственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика