Молодёжь выбирает… Ісці да пастаўленай мэты і не спыняцца!

Источник материала:  

 

Молодёжь выбирает…  Ісці да пастаўленай мэты  і не спыняцца!
Традыцыйнымі сталі сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыбываюць на сваё першае месца работы на  Століншчыну.

На мінулым тыдні старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, намеснікі старшыні і кіраўнікі асноўных аддзелаў гутарылі з моладдзю пра іх уражанні, праблемы і чаканні ад першых крокаў у абранай прафесіі.

Слова было дадзена кожнаму з удзельнікаў сустрэчы. Вельмі прыемна адзначаць, што маладыя спецыялісты без прыкрас дзяліліся сваімі меркаваннямі, выказвалі свае прапановы і заўвагі.  Прычым, як кажуць, па сутнасці справы. Ніхто з удзельнікаў сустрэчы не скардзіўся на дрэнныя ўмовы, ці кіраўніцтва, якое іх не зразумее. Наадварот, моладзь дзялілася менавіта станоўчымі і пазітыўнымі момантамі ад першай сустрэчы з новымі калегамі, гаварылі пра дапамогу з іх боку, падтрымку.Молодёжь выбирает…  Ісці да пастаўленай мэты  і не спыняцца!

Цікава было пачуць і пажаданні моладзі, якія таксама тычыліся іх работы. Напрыклад, урачы-інтэрны хацелі б, каб меней было работы з паперамі, а больш часу заставалася на агляд пацыентаў, для якаснай работы неабходна і камп’ютар мець на працоўным месцы. Мікрабіёлага Гарынскага агракамбіната хвалюе недахоп рабочых на прадпрыемстве, а загадчыца Беражноўскай бальніцы сястрынскага догляду клапоціцца, каб пажылыя людзі мелі магчымасць паглядзець тэлевізар. Загадчыца Гараднянскай амбулаторыі гаворыць пра тое, што тэмпературны рэжым ва ўстанове дрэнны і для пацыентаў гэта недапушчальна. Урач-псіхатэрапеўт Столінскай бальніцы адзначыла, што ўмовы для яе работы самыя выдатныя, яна ўсім задаволена, што такога кабінета няма нават у абласной бальніцы. З веданнем справы пра неабходнае медыцынскае абсталяванне для развіцця артапедыі гаварыла малады спецыяліст – урач-стаматолаг бальніцы.

Молодёжь выбирает…  Ісці да пастаўленай мэты  і не спыняцца!

Моладзь адзначала, што жаданне вярнуцца на сваю малую радзіму было асэнсаванае. А некаторыя гаварылі, што менавіта тут іх мары пачалі збывацца.

Кароткім радком нельга перадаць усе выказванні моладзі, іх эмацыйны стан. Гэта тэма для новых грунтоўных матэрыялаў на старонках газеты. Вельмі добра, што нашы маладыя спецыялісты захоўваюць сваю экслюзіўнасць, маюць асабісты погляд на рэчаіснасць і гатовы ісці да пастаўленай мэты.

Многія з агучаных у ходзе сустрэчы праблемных пытанняў узяты на  кантроль кіраўніцтвам раёна і будуць абавязкова вырашаны.

 Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

←"Избил и пошел к детям смотреть телевизор". Жителя Воложина обвиняют в жестоком убийстве супруги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика