3 лістапада ў праваслаўных - Дзімітрыеўская субота

Источник материала:  
3 лістапада праваслаўныя вернікі будуць асаблівым чынам маліцца за сваіх памерлых. Гэта Дзімітрыеўская, або Бацькоўская субота.

Свята гэтае ўстанавіў Дзмітрый Данскі пасля бітвы на Куліковым полі. Тады вельмі многа палягло воінаў. Спачатку у Дзімітрыеўскую суботу ўспаміналі толькі памерлых вайскоўцаў, а пасля ўжо ўсіх пакойных.

У гэты дзень могілкі не асвячаюцца. Але людзі ўсё роўна збіраюцца на месцах пахавання сваіх родных, каб памаліцца і пры­браць перад зімой магілы. І, безумоўна, удзельнічаюць у памінальных службах. Чаму так важна прыйсці ў храм? Іерэй Аляксандр Дзяшук, клірык Спаса-Праабражэнскага сабора, заўважае: “Хатняя, келейная малітва – як запаленая свечка ў цёмным пакоі. Яна не можа асвяціць усё памяшканне. А калі людзі збіраюцца ў цэрквах, гэтых свечак ужо многа, свету ад іх – таксама. Самі памерлыя не могуць узнесці малітву і неяк паўплываць на збаўленне сваёй душы. Наша малітва – вялікая дапамога ім”.

Віялета ВОЙТКА. 

←На озере у границы с Россией задержали браконьеров с уловом в пару центнеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика