Адказвае святар: Урачыстасць усіх святых і ўспамін памерлых вернікаў:

Источник материала:  
1 лістапада - Урачыстасць Усіх Святых. Каталіцкі касцёл узгадвае ў гэты дзень усіх памерлых людзей, якія прыйшлі да святасці, адзначаючы асабліва тых, хто не быў афіцыйна кананізаваны, але праз сваё пабожнае жыццё дасягнуў святасці - збаўлення. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, гэта не дзень «свята памерлых», але радасная падзяку Богу за ўсіх святых.

На працягу года амаль кожны дзень мы ў Літургіі ўспамінаем аднаго або некалькіх святых, афіцыйна абвешчаных усяму свету. Многія людзі аднак сталіся святымі ў поўнай укрытасці. Касцёл таксама заахвочвае да разважання аб пакліканні да хрысціянскай дасканаласці кожнага чалавека. Памяць усіх святых мае сваю крыніцу ў кульце мучанікаў за веру. У хрысціянскай старажытнасці ў гадавіну смерці мучаніка, якая для хрысціян з'яўляецца днём нараджэння для неба, адбывалася Эўхарыстыя на могілах, падчас якой успаміналіся мужнае сведчанне і вернасць Богу ўзгаданага святога.

У сваю чаргу, успамін усіх памерлых вернікаў прыпадае на 2 лістапада. На працягу многіх стагоддзяў у гэты дзень людзі наведваюць магілы родных і блізкіх. Не варта забываць аднак, што гэта дзень малітвы за тых, хто знаходзіцца ў чысцецы, рыхтуючыся да славы нябеснай. Такім чынам, наша дзейнасць у гэты дзень не можа быць абмежаваная толькі наведваннем могілак, але перш за ўсё павінна ўключаць у сябе дар нашай малітвы за ўсе церпячыя душы ў месцы часовых пакут. Згодна са старажытнай традыцыяй вернікі прыносяць у касцёлы картачкі з імёнамі памерлых і на працягу васьмі дзён (актава), а нават увесь лістапад, святары праводзяць Святыя Імшы за прыгаданыя душы.

Мы можам эфектыўна дапамагчы гэтым душам, праз ахвяраванне за іх усеагульнага адпусту. Атрыманне гэтай ласкі для памерлых у каталіцкай касцёле мае шматвекавую традыцыю. Усеагульны адпуст - гэта дараванне Богам часовага пакарання за грахі, якія ўжо прабачаны ў сакрамэнце пакаяння. Хто атрымае такую ласку для сябе, пазбегне пакарання ў чысцецы. Хто ахвяруе адпуст за памерлага, ратуе душу з чысцеца. У гэты дзень за наведванне касцёла альбо капліцы можна атрымаць усеагульны адпуст. Пры гэтым трэба быць у стане асвячальнай ласкі (без граху смяротнага), прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Св. Айца: “Ойча наш…”, “Веру ў Бога…” Таксама падчас актаквы (1 - 8 лістапада) за пабожнае наведванне могілак можна атрымаць усеагульны адпуст.

Перад прыгаданымі святамі належыць паклапаціцца аб добраўпарадкаванні магіл сваіх родных і блізкіх, а таксама тых, якія знаходзяцца ўзанядбанні. Падчас малітвы ў прыгаданыя дні асаблівае значэнне маюць для веруючых наступныя сімвалы: запаленыя свечкі, знічы, лампадкі сімвалізуюць святло Хрыста і нашу малітоўную памяць аб памерлых. Жывыя кветкі на могілках сімвалізуюць жыццё і радасць збаўлення ў Хрысце. Аднак існуюць сімвалы, якія зусім не згаджаюцца з нашай верай. Ежа і розныя алкагольныя напоі - язычніцкая традыцыя, якая з'яўляецца абсалютна варожай, недапушчальнай для хрысціянскай традыцыі.

Яшчэ трэба асаблівым чынам падкрэсліць нязгоднасць з верай у тройадзінага Бога святкаванне Хэлоўіна. Гэта язычніцкі звычай, які сягае кельцкіх часоў, звязаных з выкліканнем прывідаў і запалохваннем. А яшчэ горш тое, што гэта таксама звязана з днём пакланення сатане'', - перасцерагае ўсіх веруючых хрысціян каталіцкі касцёл.

Кс. Яўген УЧКУРОНІС,

пробашч парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

←Предварительное заявление на регистрацию брака на следующий год в Пинске примут по телефону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика