Спачатку бяспека, а потым адзнакі
Падчас сустрэчы госці расказалі аб колькасці і асноўных прычынах узнікнення пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Смаргонскага раёна за перыяд 2017 – 2018 гг. Мікалай Мікалаевіч асвятліў таксама пытанні, якія тычацца забеспячэння пажарнай бяспекі ў кватэрах, нагадаў правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, распавёў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», які можа стаць выратавальным у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Напрыканцы сустрэчы педагогі атрымалі адказы на пытанні, як сабраць ртуць ад разбітага тэрмометра ў хатніх умовах, як пазбавіцца ад вялікай колькасці восаў у прыватным сектары, як вызначыць, ці спраўны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, якія віды аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў існуюць і які з іх лепшы і многія іншыя.
Сустрэча са спецыялістамі нагадала прысутным аб тым, што нельга на ноч падключаць мабільны тэлефон на падзарадку, што існуюць не толькі пажарныя апавяшчальнікі, але і аўтаномныя апавяшчальнікі ўгарнага газу. А самае галоўнае тое, што чалавечая бяспека і жыццё – гэта самае важнае, аб чым у першую чаргу трэба памятаць і клапаціцца. І толькі потым – адзнакі за чвэрць.
Марыя ГОВІЧ, настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №7 г. Смаргоні.