Мнагадзетная маці з г.Кіраўска Анжэла Горбач прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Дня маці

Источник материала:  

Мнагадзетная маці з г.Кіраўска Анжэла Горбач прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Дня маці

Урачысты прыём з нагоды Дня маці з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага адбыўся ў мінулую сераду ў аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі 30 прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва Прыдняпроўскага краю, якія нарадзілі і выхавалі дастойных дзяцей.

Кіраўшчыну на мерапрыемстве прадстаўляла дырэктар Мышкавіцкага СДК, мнагадзетная маці Анжэла Горбач, якая зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці да 3-х гадоў.
Пасля вяртання з урачыстага прыёму з г.Магілёва мы папрасілі Анжэлу Сяргееўну падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прайшоўшым мерапрыемстве:
— Для мяне гэта хвалюючая падзея, станоўчыя эмоцыі проста перапаўняюць сэрца.
Атмасферу незвычайна прыгожага і пяшчотнага свята яго ўдзельніцы адчулі яшчэ на ўваходзе ў залу, дзе праходзіў прыём. Пакуль ішлі па калідоры, нас сустракалі бурнымі апладысментамі юнакі-кадзеты і маленькія дзяўчынкі.
Падчас прыёму жанчын-маці з розных раёнаў Магілёўшчыны шчыра вітаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.
Уладзімір Віктаравіч, віншуючы нас са святам, адзначыў, што Дзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.
Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што ў Беларусі нямала робіцца для падтрымкі мацярынства і дзяцінства: распрацаваны законы і нарматыўна-прававыя акты, штогод удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, адукацыі. Нарадзіць малыша — гэта толькі пачатак шляху. Неабходна даць веды, уклаўшы ў дзіцяці душу, сфарміраваць яго характар, погляды і перакананні, выхаваць сапраўднага грамадзяніна краіны. Таму так важна на мясцовым узроўні ствараць умовы для ўсебаковага развіцця дзяцей, падкрэсліў губернатар.
Затым У.В.Даманеўскі ўручыў ордэн Маці шасці жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей. Усім удзельніцам прыёму былі ўручаны прыгожыя букеты.
Цеплынёй, словамі любові і шчырай удзячнасці ў адрас жанчын-маці быў прасякнуты кожны нумар святочнай канцэртнай праграмы.
Усе гэтыя падзеі падарылі нам, удзельніцам урачыстага прыёму, па-сапраўднаму казачныя і незабыўныя ўражанні.
•Сям’я Анжэлы і Андрэя Горбачаў — дружная, творчая і спартыўная. Яны — пастаянныя ўдзельнікі розных конкурсаў, спаборніцтваў і фестываляў. На іх рахунку — другое месца ў абласным конкурсе “Уладар сяла-2016”. Галава сям’і Андрэй захапляецца футболам, валейболам, удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах. Анжэла — вельмі творчая натура, са сваімі вырабамі ручной работы яна прымае ўдзел у выставах падчас раённых святочных мерапрыемстваў. Іх дачушкі Маргарыта і Віялета — таксама артыстычныя і ўсебакова развітыя: абедзве наведваюць музычнае аддзяленне ДШМ г.Кіраўска, захапляюцца танцамі. Дзяўчынкі — пастаянныя ўдзельніцы раённых конкурсаў “Міс Дзюймовачка”, “Парад парасонаў” і “Фламінга” і неаднойчы былі адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі.
Фота з сайта mogilev-region.gov.by і Людмілы Сямёнавай.

←Санслужба Беларуси нашла нарушения в 36% торговых объектов по продаже школьных товаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика