Будаўніцтва не спыняецца: 10-павярховы жылы дом плануецца ўзвесці каля будынка былога рэстарана “Рэзананс”
Дом, які будуе на вул. Гагарына БМТ-41, на адзін паверх будзе вышэйшы за ўзгаданыя “панэлькі” і таксама запланаваны для продажу. Прычым ужо значная частка кватэр прададзена. Кошт аднаго метра квадратнага ў гэтым цагляным доме – 550 долараў у эквіваленце. У панэльным – на 100 “зялёных” танней.
Пры будаўніцтве гагарынскай “высоткі” выкарыстоўваюц-ца дробнаштучныя матэрыялы. Дом будзе палепшанай планіроўкі, у якім прадугледжана магчымасць трансфармацыі памяшканняў. Для гэтага загадзя закладзены перамычкі ў нясучыя сцены. І калі ўладальнік кватэры захоча аб’яднаць гасціную з кухняй, то гэта будзе проста зрабіць: выразаецца ніжэй перамычкі кавалак сцяны і робіцца планіроўка, якую чалавек пажадае. Дарэчы, фасад дома будзе абліцаваны керамагранітам.
У наступным годзе па вул. Камсамольскай будуць пабудаваны яшчэ некалькі дамоў, прычым “лесвіцай”. Перад гэтым у студзені-лютым прыйдзецца знесці прыватныя дамы, якія маюць не вельмі прывабны выгляд. Як і сёлета, адзін дом будзе будавацца на продаж, другі, 64-кватэрны, каля стадыёна, для мнагадзетных сем’яў па 240 указе кіраўніка краіны.
Яшчэ адзін 10-павярховы жылы дом, такі ж, як па вул. Гагарына, плануецца ўзвесці каля будынка былога рэстарана “Рэзананс”. Прычым у наступным годзе будзе пабудавана на 30 кватэр больш, чым сёлета.
Ягор КАРЫЦКІ.
Фота аўтара.