В акушерско-гинекологическом отделении Кореличской ЦРБ устроили приятный сюрприз для молодых мам

Источник материала:  

Акцыя «Маці – сэрца сям’і» завітала ў акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне Карэліцкай раённай бальніцы. Штогадовы сумесны праект РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, аддзела ЗАГС Карэліцкага райвыканкама і Маладзёжнага цэнтра культуры ў чарговы раз напачатку кастрычніка прынёс святочны настрой маладым матулям.

В акушерско-гинекологическом отделении Кореличской ЦРБ устроили приятный сюрприз для молодых мам

Віншаванні прымалі сем жанчын, тры з якіх – жыхаркі Карэліччыны. Менавіта нашым зямлячкам – Таццяне Уладзіміраўне Біран, Юліі Мікалаеўне Кшывіцкай і Крысціне Валер’еўне Трафімчык – загадчык аддзела ЗАГС Валянціна Міхайлаўна Сіўко ўручыла пасведчанні аб нараджэнні дзетак. З пяшчотнымі словамі віншаванняў і падарункамі звярнулася да прысутных маладых маці старшыня РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук.

Для маладых жанчын акцыя стала прыемным і нечаканым сюпрызам напярэдадні Дня маці. Яны шчыра падзякавалі за ўвагу, чуласць і дабрыню гасцям і прадстаўнікам акушэрска-гінекалагічнага аддзялення – загадчыку Ганне Аляксандраўне Жарскай і старшай акушэрцы Аксане Аркадзьеўне Тур.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика