Сустрэнемся ў лесе
12.10.2018
—
Новости Общества
Петрыкаўскі лясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у экалагічнай акцыі “Чысты лес”, якая пройдзе 20 кастрычніка. Для ўдзелу ў ёй дастаткова звярнуцца ў лясгас ці любое лясніцтва і паведаміць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Усе будуць забяспечаны неабходным інвентаром і дастаўкай на аб’екты добраўпарадкавання.
Аб’яднаем нашы намаганні і ўнясём свой уклад у добраўпарадкаванне лесу.
А. БРУЦКАЯ.