У Смаргонскім раёне стала больш прафсаюзных “пярвічак”

Источник материала:  
У Смаргонскім раёне пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ствараюцца і на прадпрыемствах, у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. На днях да ўжо існуючых “пярвічак” далучыліся яшчэ дзве. Адна была створана ў студыі прыгажосці “Ева” (усе 7 работнікаў уступілі ў прафсаюз), другая – у арганізацыі “СалвіБуд”, дзе працоўны калектыў налічвае каля 30 чалавек, з іх 15 сталі членамі прафсаюза.

У Смаргонскім раёне стала больш прафсаюзных “пярвічак”

Ва ўрачыстай абстаноўцы прадстаўнікам названых вышэй суб’ектаў гаспадарання, дзе былі створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, былі ўручаны адпаведныя пасведчанні. Ганаровае права гэта зрабіць было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Івашка.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←В Дрибинском районном Совете депутатов состоялось заседание президиума

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика