Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

Источник материала:  

У Карэліцкім філіяле Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства шукаюць шляхі якаснага гандлёвага абслугоўвання пакупнікоў і знаходзяць іх.

Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

Магазін, які знаходзіцца ў аграгарадку Палужжа і належыць Карэліцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, вяскоўцы называюць не інакш, як міні-маркет. Прадавец Вольга Міхайлаўна Ківель паведала, што змены па пераўтварэнні гандлёвай залы вясковага магазіна ў міні-маркет «Родны кут» праведзены нядаўна: тавары знаходзяцца ў адкрытай выкладцы — і гэта дапамагае пры іх выбары.

Прадаўца радуе тое, што ў сельскую мясцовасць завіталі сучасныя формы абслугоўвання.

Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

У гандлёвай зале палужскага магазіна вочы разбягаюцца ад вялікага асартыменту тавараў. У продажы — мясная, хлеба-булачная, малочная прадукцыя, бакалея, напоі. Свабодны доступ да прадуктаў і іх выкладка — вось што прыцягвае ў першую чаргу.

Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

— Найбольшым попытам карыстаюцца хлебабулачныя і каўбасныя вырабы, малочная прадукцыя, — адзначае прадавец. — Кожны месяц праводзяцца акцыі, што знаходзіць шырокі водгук у пакупнікоў. З месяца ў месяц устанаўліваюцца зніжкі на розныя тавары. Зараз на акцыі — шэраг разнастайных прадуктовых тавараў: воцат, расліннае масла, пячэнне, малочная і каўбасная прадукцыя. Намаганні работнікаў спажывецкай кааперацыі накіраваны на тое, каб задаволіць попыт пакупнікоў.

Наведвальніца магазіна і мясцовая жыхарка Антаніна Іванаўна Бондар расказала, што змены ў гандлёвай зале радуюць, прадавец абслугоўвае ветліва, параіць неабходны тавар, таму пакупнікі застаюцца задаволены.

Мини-маркет «Родны кут» в агрогородке Полужье радует покупателей ассортиментом и качеством обслуживания

КАМПЕТЭНТНА

Сяргей Аляксандравіч САЎКО,
дырэктар Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства:

— У бліжэйшы час гандлёвыя аб’екты спажывецкай кааперацыі чакаюць сур’ёзныя змены, пачынаючы ад фармата абслугоўвання і да інтэр’ера. Плануецца, што гэта прынясе станоўчы эфект у выглядзе павелічэння тавараабароту, павышэння пазнавальнасці і ўзмацнення іміджавай складаючай дзяржаўнага гандлю.

У якасці асноўнай колеравай палітры гандлёвых кропак выбраны шэры і два адценні зялёнага, у якасці дадатковых элементаў уведзены мазаічны арнамент і зялёны лісток як акцэнт на экалагічнасць прадукцыі. Плануецца ўстанавіць больш сучаснае абсталяванне. Будзе звернута асаблівая ўвага на асвятленне. Да адзінага стылю прыводзяцца навігацыя, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне, афармленне акцыйных зон і гандлёвая атрыбутыка. У якасці вонкавых рэкламных элементаў зменяцца ўваходная група, вокны і шыльда. Будуць выкананы работы па прывядзенні фасадаў і прылягаючай тэрыторыі да аднастайнасці.

У бліжэйшы час набудуць новы выгляд магазіны ў аграгарадках Турэц, Райца, Цырын, Лукі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аксаны ЯНУШ

←Пять раз в неделю, от 83 евро. "Белавиа" начнет летать в Кишинев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика