Далучайцеся да акцыі “Чысты лес”!...

Источник материала:  
Далучайцеся да акцыі “Чысты лес”!...

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 20 кастрычніка 2018 года будзе праходзіць добраахвотная экалагічная акцыя “Чысты лес”.

 

Гэта грамадскае мерапрыемства, якое прызвана садзейнічаць навядзенню і падтрыманню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лясоў Беларусі. 
 
Работнікі ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” упэўнены, што тыя грамадзяне, хто прымаў удзел у акцыях мінулых гадоў, ніколі не дазволяць сабе кінуць смецце на прыдарожную паласу ці пакінуць яго ў лесе, і спадзяюцца, што акцыя “Чысты лес” унясе свой уклад у развіццё экалагічнай культуры насельніцтва раёна.
 
Лясгас запрашае ўсіх далучыцца да акцыі. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні паўдзельнічаць у акцыі. Таксама можна звязацца з лясгасам па тэлефоне: 8-01645-9-18-94.
 
Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ. 

←Белорус о нападении российских футболистов: Били, в основном, в область головы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика